Усе навіны

Джокавіч упершыню з 2018-га прайграў у Аўстраліі – пераможная серыя доўжылася 43 матчы

3 студзеня, 18:42

Першая ракетка свету Новак Джокавіч саступіў аўстралійцу Алексу Дэ Мінаўру ў плэй-оф United Cup, які праводзяць у Аўстраліі.

Серб прайграў два сэты па 4:6.

Гэта яго першая параза на кортах Аўстраліі з 2018 года, калі саступіў Хэну Чону ў 1/8 фіналу Australian Open. Пасля гэтага Джокавіч выйграў наступныя 43 матчы на турнірах у краіне. У 2022-м ён не выступаў у Аўстраліі праз забарону наведваць краіну праз адсутнасць вакцынацыі.

Джокавіч паўдзельнічае ў Australian Open, які правядуць з 14 па 28 студзеня.