Усе навіны
Photo

«Украіна. Героям слава». Світоліна пакінула надпіс на камеры пасля перамогі ў матчы на Australian Open

20 студзеня, 16:25

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№23 WTA) абыграла Вікторыю Голубіч са Швейцарыі (№85 WTA) у трэцім крузе Australian Open (6:2, 6:3).

«Украіна. Героям слава», – напісала Світоліна на камеры.

У наступным раўндзе Эліна згуляе супраць Лінды Насковай (№50 WTA). Для ўкраінкі гэта будзе чацвёрты матч у 1/8 фіналу на Australian Open.