Усе навіны

Каментатар Eurosport пра тое, што назвала вайну ва Ўкраіне «маленькай»: «Вельмі шкада, што ўсё адбылося так… Я вельмі іранізавала»

21 студзеня, 15:56

Каментатар Eurosport Кенда Рыд Хароп папрасіла прабачэння за тое, што назвала вайну ва Украіне «маленькай».

«Вельмі шкада, што ўсё адбылося так… Я вельмі іранізавала» – напісала Рыд Хароп.

Нагадаем, пасля эпізоду, калі ўкраінская тэнісістка Марта Касцюк адмовілася ад сумеснага фота з Марыяй Цімафеевай, Рыд Харроп назвала расіянку прадстаўніцай «краіны, якая зараз удзельнічае ў маленькай вайне».

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расiя працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.