Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Хацела б у Мінску згуляць з Леа ў хакей. Сумую па сям'і. Беларусь - мая краіна»

23 студзеня, 08:53

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка расказала пра Мінск.

– З-за шчыльнага тэніснага графіка вы нячаста бываеце ў Мінску, па чым больш за ўсё сумуеце і што б хацелі паказаць Леа ў першую чаргу?

– Напэўна, хацела б пагуляць там з ім у хакей або каб ён пагуляў. Адвесці яго на наш хакейны матч. Была з ім там, калі была цяжарная.

Мы вельмі любім хакей. Сумую па сям'і, усё ж я з Беларусі, і гэта заўсёды будзе мой дом, «мая краіна», як мы кажам.

Вельмі сумую па бабулі, гэта самае галоўнае. Вельмі хацелася б, каб Леа пабыў з маёй бабуляй, адным з самых дарагіх людзей у маім жыцці. Такія моманты для мяне, вядома, самыя галоўныя, – сказала Азаранка.