Усе навіны

Сабаленка другі год запар згуляе ў фінале Australian Open

25 студзеня, 13:33

Беларуска Арына Сабаленка абыграла амерыканку Кока Гауф у паўфінале Australian Open (7:6, 6:4). Сабаленка трэці раз выйшла ў фінал ТBШ. Другі год запар беларуска згуляе ў фінале турніру ў Аўстраліі.

У фінале Сабаленка згуляе з Цыньвэнь Чжэн або Даянай Ястрэмскай. Паядынак пройдзе 27 студзеня.

Сабаленка можа першай пасля беларускi Вікторыі Азаранкі ў 2013-м абараніць тытул на Australian Open.