Усе навіны

Азаранка згуляе з фіналісткай Australian Open-2024 Чжэн у трэцім крузе турніру ў Маямі

22 сакавіка, 09:13

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка згуляе з фіналісткай Australian Open-2024 21-гадовай кітаянкай Чжэн Цыньвэнь у трэцім крузе турніру ў Маямі.

У другім крузе Чжэн прайшла чэшку Кацярыну Сінякову. Азаранка ў другім крузе была мацнейшай за амерыканку Пэйтан Стырнс.