Усе навіны

Першы сэт Азаранкі супраць Пуцінцавай стаў самым доўгім у кар'еры беларускі – ён доўжыўся 90 хвілін

27 сакавіка, 09:09

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайшла ў паўфінал турніру WTA-1000 у Маямі. У матчы 1/4 фіналу яна абыграла казахстанку Юлію Пуцінцаву з лікам 7:6 (7:4), 1:6, 6:3.

Усяго тэнісісткі правялі на корце 3 гадзіны 45 хвілін.

Першы сэт у матчы доўжыўся 90 хвілін і стаў самым доўгім у кар'еры Вікторыі Азаранка. Да гэтага рэкордам беларуска была 88-хвілінная партыя супраць Сары Эрані на Выніковым турніры ў 2013 годзе.

У паўфінале саперніцай беларускай тэнісісткі стане чацвёртая ракетка свету Алена Рыбакіна (Казахстан).