Tribuna/Футбол/Блогі/БАТЭ-Онлайн/У 19 гадоў стаў самым «сухім» варатаром ЧБ – Кудравец 14 разоў згуляў «на нуль»

У 19 гадоў стаў самым «сухім» варатаром ЧБ – Кудравец 14 разоў згуляў «на нуль»

Трохі не хапіла да клубнага рэкорда

Блог — БАТЭ-Онлайн
Аўтар — KentYara98
17 лістапада, 11:35
0
У 19 гадоў стаў самым «сухім» варатаром ЧБ – Кудравец 14 разоў згуляў «на нуль»

19-гадовы галкіпер БАТЭ Андрэй Кудравец правёў неверагодны сезон у чэмпіянаце Беларусі. Барысаўчанін згуляў у 25 матчах, з якіх 14 сталі «сухімі» для яго.

Што тычыцца статыстыкі, то найбліжэйшы праследавальнік (Ягор Хаткевіч) у сезоне-2022 13 раз пакідаў свае вароты ў недатыкальнасці, правёўшы 28 матчаў.

А да клубнага рэкорда па колькасці «сухароў» Андрэй Кудравец не дацягнуў усяго 2 сустрэчы – дасягненне, дарэчы, належыць адразу тром футбалістам:

• У 2003-м годзе Юрый Жаўноў абараніў «на нуль» 16 разоў (на той момант яму было 22 гады).

• У 2011-м годзе рэкорд паўтарыў Аляксандр Гутар (якому таксама было 22).

• У 2015-м 16 «сухіх» матчаў запісаў у свой актыў Сяргей Чэрнік (27 гадоў).

Іншыя пасты блога

13 верасня, 17:17