Усе навіны

Віктар Бекша: «Не ўсіх гульцоў атрымаецца захаваць «Шахцёру». Дамо шанц маладым»

28 сакавіка, 08:02

Галоўны трэнер «Шахцёрa» Віктар Бекша падвёў вынікі сезона чэмпіянату Расіі.

– Як вам такая сістэма, што ўлічваюцца і партыі ў тым ліку? Можа, цікавей было б улічваць толькі перамогі?

– Гэта добрая сістэма. Пры такой сістэме нельга расслабляцца, у кожнай партыі тут сапраўднае дужанне. Гэтая сістэма для таго, каб не было прахадных матчаў. Калі вы ведаеце, тут таксама і колькасць ачкоў улічваецца.

– Улічваючы, што вы выканалі задачу на сезон, ці ўдалося расслабіцца або плэй-оф ўсё ж такі скоўвае псіхалагічна?

– Адказнасць ціснула, як на нас, так і на суперніка. Усё ж гэта два матчы. У першым матчы ў нас была такая ж адказнасць. На жаль, як і ў першай гульні, супернік быў мацней. Ім – брава. У ключавых момантах яны былі мацнейшыя. Таму яны і ідуць далей. А мы гуляем за 9-12 месцы.

– Раней некаторыя гульцы ў інтэрв'ю казалі, што ў канцы папярэдняга этапу стала накатваць стомленасць. Ці атрымалася з ёй зладзіцца? Ці карэктавалі трэніровачны працэс?

– Да дадзенага перыяду стомленасць ёсць ва ўсіх каманд. Шмат матчаў, шмат пералётаў - на гульцоў кладзецца вялікая нагрузка. Вялікая нагрузка клалася ў нас на двух цэнтральных. Яны гулялі практычна без замен. Лёша Кураш большасць матчаў правёў. Трэба было перамагаць. Дзесьці мы рабілі гэта, дзесьці – не.

Што да гэтага матча: выйграй мы ў першым паядынку, сёння была б зусім іншая гульня.

– У пачатку сезона вы казалі, што Сафонава бачыце лідэрам нападаў, а, у выніку, Аўдачэнка згуляў не менш. Чаму?

– Атрымліваецца, што ён пераігрываў. Статыстыка – упартая рэч. Паша паказваў лепшую рэзультатыўнасць: і на трэніроўках, і, асабліва, у гульнях. Я ўвогуле лічу, што гэта лепшы сезон Пашы. Ён, хоць і ветэран, але гэты сезон правёў здорава. Гэта здаровая канкурэнцыя. Недзе і Саша сябе добра паказваў. Матч з Новасібірскам ён выдатна адыграў і мы выйгралі ў дастаткова моцнай каманды.

– Хтосьці яшчэ стрэліў, ад каго, можа, не зусім чакалі?

– Выдатна праявіў сябе ў сезоне Іван Казіцын. Таксама хлопец узроставай, але ён – у тройцы блакавальных сезона. Марчанка стаў адным з самых папулярных ігракоў гэтага чэмпіянату. Лёша Кураш і яго выдатныя перадачы, Максім Багатка – будучыня беларускага валейбола. Ды і ў цэлым усе гульцы каманды.

– Ці атрымаецца захаваць касцяк на наступны сезон?

– Не ўсіх гульцоў атрымаецца захаваць. Але, каго атрымаецца, захаваем. Будзем шукаць гульцоў. Дамо шанц маладым гульцам. У «Шахцёра» добрыя перспектывы і надзеі на паспяховую будучыню, – сказаў Бекша.