Tribuna/Пляжный футбол/Блоги/Зборная Беларусі па «пляжцы» ўпершыню выйшла ў 1/4-ю ЧМ: у групе ўжо разабраліся з 4-м і 2-м месцам мінулага мундыяля, забіваюць прыгожа і ў свае, і ў чужыя

Зборная Беларусі па «пляжцы» ўпершыню выйшла ў 1/4-ю ЧМ: у групе ўжо разабраліся з 4-м і 2-м месцам мінулага мундыяля, забіваюць прыгожа і ў свае, і ў чужыя

Патэнцыйных супернікаў ужо абыгрывалі.

19 февраля, 12:57
Зборная Беларусі па «пляжцы» ўпершыню выйшла ў 1/4-ю ЧМ: у групе ўжо разабраліся з 4-м і 2-м месцам мінулага мундыяля, забіваюць прыгожа і ў свае, і ў чужыя

Зборная Беларусі па пляжным футболе дабілася дзвюх перамог у групе, а дзякуючы вікторыі Сенегала над Калумбіяй (5:3) датэрмінова гарантавала сабе першае месца ў групе і ўпершыню ў гісторыі выйшла ў чвэрцьфінал:

У першым матчы групы падапечныя Нікаласа Альварада абыгралі чацвёртую каманду папярэдняга ЧС Сенегал (6:4). А ўчора ў валявым стылі выйгралі ў сярэбранага прызёра мінулага мундыяля Японіі (3:1). Праўда, у апошнім матчы забівалі толькі беларусы. У сярэдзіне першага тайма прыгожым ударам пяткай у свае вароты лік адкрыў капітан Беларусі Іван Канстанцінаў:

Праз не поўныя дзве хвіліны роўнасць на табло прыгожым ударам праз сябе аднавіў Ігар Брыштэль:

Далей за справу ўзяўся беларускі брамнік Міхаіл Аўгустоў. Спачатку ён пацягнуў пенальці:

Затым магутным ударам у дзявятку вывеў зборную Беларусі наперад:

А яшчэ пад заслону другога тайма не дазволіў японцам зраўняць лік, зрабіўшы класны сэйв:

Канчатковы лік у матчы ўстанавіў Арцемій Дрозд, падпільнаваўшы памылку японскага галкіпера:

Наступны матч у групе беларусы згуляюць з Калумбіяй 20 лютага ў 14:30 па беларускім часе. У чвэрцьфінале падапечных Альварада сустрэнецца з другой камандай з квартэта Д, дзе за дзве пуцёўкі змагаюцца Бразілія, Партугалія, Аман і Мексіка:

Супернік зборнай Беларусі хутчэй за ўсё вызначыцца ў матчы Аман – Партугалія. Дарэчы, з абедзвюма каманда беларусы гулялі ў 2023-м. З Аманам упэўнена справіліся на другіх гульнях краін СНД (4:0), а Партугалію абгулялі ў матчы за 3-е месца ў Еўралізе (6:5).

Другие посты пользователя

Все посты