Tribuna/Хоккей/Блоги/Административный блог/Як дапамагчы мінскаму «Дынама» і атрымаць падарункі

Як дапамагчы мінскаму «Дынама» і атрымаць падарункі

Конкурс для творчых людзей.

Автор — Carlitto
2 декабря 2016, 11:00
23
Як дапамагчы мінскаму «Дынама» і атрымаць падарункі

Мінскае «Дынама» зараз б’ецца за тое, каб выйсці ў плэй-оф. Менавіта ў такі момант максімальная падтрымка – тое, што патрэбна камандзе. Tribuna.com сумесна з «Аліварыя» абвяшчае вялікі флэшмоб усіх заўзятараў «Дынама». Зараз вырашаецца лёс каманды ў КХЛ – і твая падтрымка можа стаць вызначальнай.

Што трэба зрабіць?

Вам трэба прыдумаць арыгінальны спосаб падтрымаць каманду. Гэта можа быць песня, танец, верш, малюнак, ліст да хакеіста ці нават нейкая рэч, зробленая сваімі рукамі. Карацей, усё, што можа ўзняць настрой хакеістаў «Дынама» напярэдадні важных матчаў. А важныя матчы для «Дынама» зараз усе.

Зразумеў, але не ведаю, як падтрымаць каманду

На выпадак, калі ў вас ёсць нейкія сумневы, якім чынам падтрымаць каманду, ніжэй размешчаны спецыяльны тэст ад «Аліварыі». Ён дапаможа вам зразумець, якія таленты хаваюцца ў вас. Але на самой справе вы можаце падтрымаць «Дынама» абсалютна любым чынам, які прыйдзе вам у галаву.

Як прыняць удзел у конкурсе?

Усё вельмі проста.

1. Трэба апублікаваць ваш варыянт падрымкі ў адной з трох сацыяльных сетак: Facebook, Twitter ці «Вконтакте». Не забудцеся на хэштэг #ПадтрымаемДынама.

2. Пакінуць у каментарах да гэтага паста спасылку на старонку сацыяльнай сеткі з выкладзенным спосабам падтрымкі.

Кожны карыстальнік можа апублікаваць неабмежаваную колькасць варыянтаў.

Колькі ў мяне часу?

Дастаткова. Апошні дзень прыёму заявак – 23 снежня.

Пераможца будзе аб’яўлены 3 студзеня, перад першай хатняй гульнёй «Дынама» у 2017 годзе. 

Хто стане пераможцам?

Журы, якое будзе складацца з прадстаўнікоў Tribuna.com і «Дынама», вылучыць пяць лепшых ідэй. Пераможцы атрымаюць спецыяльныя цішоткі з аўтографамі хакеістаў. Прызы будуць уручаць прадстаўнікі клуба.

Таксама Tribuna.com зробіць асобны пост з самымі крэатыўнымі ідэямі з ліку тых, што не ўвайшлі ў лік пяці першых.

 

Другие посты блога

Все посты