Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Самыя карысныя гульцы чэмпіянату Беларусі-2015

Самыя карысныя гульцы чэмпіянату Беларусі-2015

Ніякіх разважанняў, толькі канкрэтныя лічбы.

Автор — Пан Дзі Мон
12 ноября 2015, 09:09
7
Самыя карысныя гульцы чэмпіянату Беларусі-2015

25-ы рэгулярны чэмпіянат краіны скончыўся. Прызёры вядомыя, а вось лепшых гульцоў турніру АБФФ абвесціць пазней. Мы ж толькі зможам прадбачыць, хто ўвойдзе ў Зборную чэмпіянату па версіі беларускай федэрацыі футбола. Ніякіх разважанняў, толькі канкрэтныя лічбы.

5 лепшых нападнікаў па сістэме гол + пас.

Мікалай Януш другі год запар становіцца лепшым бамбардзірам чэмпіянату. За 25 матчаў зорка «Шахцёра» забіла 15 мячоў і аддала 7 дакладных галявых пасаў, што дазволіла Мікалаю набраць велізарны адрыў ад сапернікаў.

За 14 тураў пачатковец сталічнага «Дынама» Фатас Бечырай забіў 8 галоў і аддаў 5 галявых пасаў, але пасля яго чакала галявая засуха – ажно 8 тураў! Канчатковы ж вынік чарнагорскага нападніка – 23 гульні, 9 галоў і 7 галявых пасоў.

Ветэран беларускага футбола Генадзь Блізнюк правёў 3-і сезон за «Гомель» і за 23 гульні сабраў нядрэнную статыстыку – 7 галоў, 8 галявых.

Правы на Ягора Зубовіча належаць польскай «Ягелоніі», якая цягае беларуса па розных арэндах. Гэты ж сезон Зубовіч правёў у «Слуцку» і як заўсёды паказаў нядрэнны бамбардзірскія вынікі – 26 гульняў, 8 галоў, 4 галявыя.

Ну і як жа без Рамана Васілюка? Легенда беларускага футбола як заўсёды на ўзроўні – 24 гульні, 8 галоў, 4 галявыя перадачы.

5 лепшых паўабаронцаў па сістэме гол + пас.

Паўабаронца «Нафтана» Валерый Жукоўскі за 25 гульняў забіў ўсяго 5 галоў, але пры гэтым аддаў ажно 13 галявых, што дазволіла набраць добры адрыў ад сапернікаў.

Украінец Ілля Галюза правёў выдатны сезон у сваім новым клубе. Пачатковец «Белшыны» стаў адным з лідэраў клуба, і за 24 гульні аддаў 8 галявых перадач і забіў 5 галоў.

Вяртанне Стасевіча ў БАТЭ можна назваць паспяховым. Ураджэнец Барысава правёў такі ж нядрэнны сезон на радзіме, як і мінулы ў складзе сталічнага «Дынама». 22 гульні, 6 галоў, 6 галявых.

Кірыл Прамудраў стаў сапраўдным адкрыццём першай паловы чэмпіянату, якія правёў у складзе брэсцкага «Дынама». За 14 гульняў у брэсцкім клубе Кірыл забіў 6 галоў і аддаў 3 галявыя. Другую ж палову берасцеец правеў у складзе мінскіх аднаклубнікаў, дзе адыграў 6 гульняў і толькі аднойчы забіўшы.

10 ачкоў таксама набраў гулец мінскага «Дынама». Ненад Адамавіч за 23 гульні забіў 6 мячоў і аддаў 4 дакладныя перадачы.

5 лепшых абаронцаў па сістэме гол + пас.

Вядома, галы для абаронцы не самае галоўнае, але ёсць такія, якія набралі больш ачкоў, чым палова паўабаронцаў чэмпіянату.

Не без велізарнай дапамогі Аляксандра Шагойкі «Белшына» так добра згуляла ў чэмпіянаце. За 26 гульняў 35-гадовы капітан адыграў ад званка да званка і змог набраць 9 ачкоў.

Юрый Астравух, зрэшты як і ўвесь ФК «Мінск», правёў выдатную палову сезона, шкада што канцоўка, мякка сказаць, была жудаснай. Але ўсё ж, 25 гульняў, 4 галы, 3 галявыя.

Аднымі з лепшых сталі легіянеры БАТЭ. Младэнавіч за 21 гульню забіў двойчы і двойчы асіставаў. А Мілунавіч за 23 гульні забіў 2 галы і аддаў 1 галявую.

29-гадовы абаронца брэсцкага «Дынама» Уладзімір Шчэрба згуляў 19 гульняў  і забіў тройчы, што дазволіла стаць адным з рэзультатыўных абаронцаў чэмпіянату.

5 лепшых брамнікаў па адсотку сухіх матчаў

Аляксандр Гутар за 22 гульні 14 правёў на 0. Пры гэтым у астатніх 8 прапусціў толькі 10 галоў, што з’яўляецца лепшым вынікам гэтага чэмпіянату.

Сяргей Чэрнік першыя 10 тураў адыграў на нуль, што праракала яму стаць адным з лепшых. Усяго ж за сезон адыграў 24 гульні і ў 16 захаваў свае брамы ў недатыкальнасці. У астатніх жа 8 гульнях, як і Гутар, прапусціў 10 галоў.

Барыс Панкратаў 24 гульні адыграў ад званка да званка, а ў 2-х выходзіў на замену. 12 гульняў на нуль і 16 галоў прапушчана.

Часноўскі адыграў 25 гульняў — 12 на нуль. Прапусціў жа гулец жодзінскага клуба 28 галоў.

За 19 тураў Клімовіч адыграў 10 тураў на 0 і прапусціў 14 галоў. У апошніх жа 7 турах «Мінск» прапусціў тыя ж 14 галоў.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты