Tribuna/Футбол/Блоги/Просты хлопец/Пра жыццё фан-клубу Borussia Dortmund у Менску

Пра жыццё фан-клубу Borussia Dortmund у Менску

Спроба пачаць распавядаць Вам пра тое,як віруе жыццё фан-клубу Borussia Dortmund у Беларусі

Автор — mager87
11 декабря 2016, 15:32
Пра жыццё фан-клубу Borussia Dortmund у Менску

Вы напэўна ўжо усе чыталі пра тое, як у Менску з'явіўся фан-клуб BVB 09. Актывістка, "камсамолка" і проста фанатка каманды Анастасія Бялінская (https://vk.com/stasybelinskaya) згуртавала паступова вакол сябе неабыякавых людзей,якія любяць "пчолак". Ну дык вось. Што датычна мяне.

Я даўно марыў ,каб у маім родным горадзе з'явілася такая суполка. Каб збірацца па выходных ці з-прычыны значных гульняў з аднадумцамі і ладзіць прагляды. На першыя, зладжаныя прагляды,у мяне на жаль не атрымлівалася ўсё трапіць,пра што шкадую дагэтуль. Але лепш позна, чым ніколі, як кажуць людзі. І калі я ўпершыню наведаў прагляд, сумесна з жаной і яе сястрой, гульні, як цяпер памятаю, гралі супраць Аўгсбурга, радасці маёй не было межаў) Бо крыўдна насамрэч, калі розныя фаны англійскага футболу ці нават фаны "баварцаў" збіраюцца ўжо стала, а ты любіш і заўзееш за вядомую каманда,а каб сабрацца разам і не можаш.

Было чалавек тады 10 і гэтага было дастаткова) Было шмат пітва, жартаў і існых перажыванняў за вынік гульні. Тады "нашыя" перамаглі. Вось дзеля такіх момантаў і трэба жыць, калі ты разам з усімі ў адзіным памкненні перамогі "тваіх" любімцаў)

Праз некаторы час са мною звязаліся асабіста і папрасілі па дапамогу. Суполка не магла знайсці месца для прагляду важнай гульні і я, без роздуму, канешне пагадзіўся дапамагчы. Знайшлі адзін паб,дзе можна было сабрацца на прагляд, там знайшоўся адміністратар,які з разуменнем паставіўся да нашая праблемы, і мы такі сыйшліся. Пасля прагляду таго мне прапанавалі стаць сталым адміністратарам нашага фан-клубу. Ура! Я адказваю за выбар месца праглядаў гульняў,а таксама выконваю пэўную мадэрацыю афіцыйнай суполкі Укантакце. Дзякуй, Насця , Віталь і тыя,хто ў мяне паверыў.

Наступным разам я магу распавесці пра эпічны прагляд гульні  фіналу Кубка Германіі 2016,

Баруссія Дортмунд - Баварыя Мюнхен і як мы шчыра плакалі пасля...

 

А вось тут мы)))