19 тур. Героі

Працягваем размову пра апошні тур Бундэслігі. Зараз рэч пойдзе пра лепшых гульцоў, прыгожыя галы і зборную туру

Автор — Bayern-fan
3 февраля 2014, 19:34

Пачынаем з тройкі лепшых гульцоў:

1. Марыа Гётцэ

Калі б Залаты мяч давалі #прямосейчас гэты немец быў бы першым з намінантаў. Пасля таго як Марыа аднавіўся ад непрыемнага пашкоджання ў матчы з Чэлсі усе размовы пра вялікі кошт за трансфер адпалі. Нямецкі Мессі творыць выдатнае і за кароткі час стаў адным з лідэраў Баварыі і, мабыць, наблізіўся па статусу да Лама, Швайнштайгера, Крооса ды Мюллера. Матч з Антрахтам не стаў выключэннем. Вось тут яго шыкоўны гол злёту.

2. П'ер-Эмерык Абамеянг

Дубль габонца прынёс Дортмунду доўгачаканую перамогу. Спачатку была выдатная камбінацыя з удзелам паловы стартавага склада, а потым была контратака, памылка абаронцаў Браўншвайга і прыцэльны стрэл П'ера. 

А вось з трэцім героем узнікла затрымка, бо дастаткова кандыдатаў: Ёсіп Дрміч з Нюрнберга і Мам Дзіуф з Гановера са сваімі пераможнымі дублямі, Кевін-Прынц Баатэнг, які прынёс такую патрэбную перамогу Шальке, Морыц Ляйтнэр ды Гу Чжа Чжоль з вельмі прыгожымі мячамі, але я супынюся на..

3.Штэфан Кіслінг

Пакуль яшчэ форвард зборнай Германіі нарэшце скончыў сваю сухую серыю з чатырох тураў запар без забітых мячэй. Спадзяюся, гэта дапаможа Штэфану акрыліцца і ўвайсці ў ростэр на Чэмпіянат Свету, бо чыстых цэнтральных нападаючых такога ўзроўню ў Германіі не шмат: 3 усяго - Кіслінг, Клозэ, Гомес. А на ілжывых дзявятках не заўсёды ўсё выйграеш. Ды і перад Лігай Чэмпіёнаў "прабуджэнне" асноўнага форварда для Байера, спадзяюся, будзе добрым знакам.

Ну а зараз да лепшых галоў гэтага туру:

5. Штэфан Кіслінг і яго выдатны абводзячы ўдар

 

4. Морыц Ляйінэр, які зняў павуцінне з каркаса брамы Бай-Арэны

3. Гу Чжа Чхольз добрай тэхнікай і выдатным стрэлам у самую дзевяць. У якасці бонуса спачатку ў відэа таксама прыгожы гол Пак Чжу Хо

 

2. Марыа Гётцэ. Без каментароў.

1. П'ер-Эмерык Абамеянг.Вось глядзіш на такія камбінацыі, то атрымліваеш вялікае задавальненне, а калі ў такой камбінацыі ўдзельнічаеш ці ўдзельнічаў, то задавальненне яшчэ большае. І не мае значэння дзе: ці на 30 тыясчным стадыёне, ці на школьным :)

І напрыканцы - зборная:

схема 3-4-3

Брамнік: Нойер

Абаронцы: Сантана - Пак Чжу Хо - Бек

Паўабаронцы: Рыберы - Гётцэ - Фірміна - К-П Баатэнг

Нападаючыя: Дзіуф-Кіслінг-Абамеянг

На гэтым агляд 19 туру чэмпіяната Германіі завершаны. Глядзіце нямецкі футбол і футбол увогуле. Будзе цікава!

P.S. У каго-небудзь былі цяжкасці з запампоўкай відэа? У мяне ніяк не хацеў размяшчаць спасылку з аднаго сайту. Дзякую за дапамогу

Лучшее в блогахБольше интересных постов

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты