Tribuna/Футбол/Блоги/Футбольная акадэмія Fair Play/Серыя турніраў на прызы АБФФ у Ашмянах з красавіка па жнівень 2015 г.

Серыя турніраў на прызы АБФФ у Ашмянах з красавіка па жнівень 2015 г.

Паважаныя бацькі, выхаванцы футбольнай акадэміі, а таксама калегі з футбольных школаў Беларусі! Футбольная акадэмія «Fair Play» дамовілася з Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» аб сумесным правядзенні серыі аднадзённых турніраў па футболе на прызы АБФФ для хлопцаў 2001/02, 2003/04, 2005/06, 2007/08 г.н.

19 апреля 2015, 19:05

Мэты і задачы: 

  • Папулярызацыя футбола сярод дзяцей
  • Падвышэнне спартовага майстэрства дзяцей
  • Абмен вопытам сярод футбольных школаў і трэнераў
  • Умацаванне сяброўскіх сувязяў паміж футбольнымі школамі і трэнерамі

Час і месца правядзення спаборніцтваў:

Спаборніцтвы праводзяцца на стадыёне са штучным пакрыццём фізкультурна-аздараўленчага комплекса г. Ашмяны, вул. Савецкая, 2

2001/02 г.н.: 24.04.2015, 05.06.2015, 19.08.2015

2003/04 г.н.: 29.04.2015, 19.06.2015, 28.08.2015

2005/06 г.н.: 07.05.2015, 09.07.2015,13.08.2015

2007/08 г.н.: 21.05.2015, 23.07.2015, 25.08.2015

Умовы правядзення турніраў:

  • На турніры кожная каманда згуляе не меньш за 5 гульняў
  • Колькасць заменаў не лімітуецца
  • Дазволены зваротныя замены
  • Без становішча "Па-за гульнёй"
  • Увод мяча з аўта: рукамі 2001-2004 г.н., нагамі 2005-2008 г.н.

Працягласць гульняў

2001-2008 - 2 х 15 хв. + 5 хв. перапынак

Размеры пляцовак і брамаў

  • 2001-2004 - 68 х 52 м. / 3 х 2 м.
  • 2005-06 - 55 х 52 м. / 3 х 2 м.
  • 2007-08 - 42 х 35 м. / 3 х 2 м.

Колькасць гульцоў

  • 2001-02 - 8+1
  • 2003-04 - 7+1
  • 2005-06 - 6+1
  • 2007-08 - 5+1

Памер мяча

  • 2001-02 - 5
  • 2003-04 - 4
  • 2005-06 - 4
  • 2007-08 - 3

Кіраўніцтва спаборніцтвамі:

Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўляе Футбольная акадэмія "Fair Play", непасрэднае правядзенне спаборніцтваў ускладаецца на судзейскую калегію

Удзельнікі спаборніцтваў:

  • Склад каманды не павінен перавышаць 18 чалавек: 16 гульцоў + 1 трэнер + 1 прадстаўнік каманды
  • Дазваляецца ўдзел некалькіх камандаў ад футбольнай школы

Фінансавыя умовы:

  • Затраты па арганізацыі спаборніцтваў, а таксама выплаты абслугоўваючыму і медыцынскаму персаналу нясе Футбольная акадэмія "Fair Play"
  • Затраты па судзейскім персанале і прызам нясе АБФФ
  • Праезд і харчаванне за кошт камандаў удзельніц

Узнагароджанне:

Усе каманды ўдзельніцы ўзнагароджваюцца каманднымі кубкамі ў адпаведнасці з занятымі месцамі

Заяўкі:

  • Падцверджанне аб жаданні ўдзельнічаць у турніры просім дасылаць на адрас электроннай пошты альбо паведамляць па тэлефоне +375 29 6665484 Аляксандр Кушнер
  • Арыгіналы заявак з адзнакай урача аб допуску да ўдзелу ў спаборніцтвах просім прадастаўляць непасрэдна судзейскай калегіі да пачатку сбарніцтваў
  • Па ўсіх пытаннях просім звяртацца на нумар +375 29 6665484 Аляксандр Кушнер