Tribuna/Футбол/Блоги/Мова Спартова/ФК Гомель - другі год запар самы беларускамоўны клуб па меркаванні заўзятараў ВЫНІКІ АПЫТАННЯ, ФОТА

ФК Гомель - другі год запар самы беларускамоўны клуб па меркаванні заўзятараў ВЫНІКІ АПЫТАННЯ, ФОТА

Калі ў ТОП-100 рэйтынгу «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі-2014» ФК «Гомель» заняў высокае 4-е месца, то па выніках апытання заўзятараў на старонцы суполкі «уМовы для Мовы» Укантакце клуб ужо другі год першы.

Автор — Ігар Случак
5 февраля 2015, 19:37
3

Калі ў ТОП-100  рэйтынгу які складаецца на падставе , ФК "Гомель" заняў высокае 4-е месца (3-е месца сярод футбольных клубаў), то па выніках суб'ектыўнага апытання заўзятараў на старонцы суполкі "уМовы для Мовы"Укантакце клуб ужо другі год першы.

Калі ў 2013 годзе ў апытанні ўдзельнічалі толькі клубы Вышэйшай лігі і ў фінал патрапілі БАТЭ, Гомель і Дынама-Брэст, то ў 2014 годзе шэрагам адборачных тураў у фінал маглі патрапіць прадстаўнікі ўсіх трох ліг беларускага чэмпіянату.

У 2013 годзе Гомель у зацятай барацьбе вырваў перамогу ў Дынама-Брэст, які ў той год быў адзіным клубам, на форме гульцоў якога прозвішчы былі напісаныя па-беларуску. Гомель тады набраў 472 галасы супраць 456 галасоў берасцейскіх дынамаўцаў, ці 39,5% і 38,2% адпаведна. Астатнія 23,3% атрымаў чэмпіён БАТЭ.

У 2014 годзе ў фінал прабіліся 4 каманды: Вышэйшую лігу прадстаўлялі Гомель і бабруйская Белшына, Першую - чэмпіён 1-й лігі мазырская Славія і менскае Тарпеда з 2-й лігі.

Цікава, што і ў рэйтынгу «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі-2014» гэтыя чатыры клубы займалі першыя 4 месцы сярод футбольных клубаў Беларусі.

У 2014 годзе ў апытанні заўзятараў узяло ўдзел у 1,5 разы болей карыстальнікаў Укантакце, чым у 2013 годзе: 1789 супраць 1194 адпаведна.

Трэба адзначыць, што ніхто з мінулагодніх фіналістаў, акрамя Гомеля ў фінал 2013 года не трапіў. 

Дынама-Берасце адмовілася ад выкарыстання беларускай мовы на футболках гульцоў у 2014 годзе, БАТЭ, калі не лічыць яго капітана, таксама не выкарыстоўвала беларускую мову.

Гомель хоць і набраў у працэнтах галасоў меньш чым у 2013 годзе - 34,4% супраць 39,5% у 2014-м, але атрымаў перамогу больш упэўненую, чым у 2013-м годзе. На гэты раз адрыў ад 2-га месца, якое атрымаў Тарпеда Мінск склаў амаль прыкладна 130 чалавек - Гомель атрымаў 616 галасоў заўзятараў, у той час як менскія тарпедаўцы - 484 голаса ці 27,1%.

Дарэчы, у 2014-м годзе Гомель заняў яшчэ і 2-е месца на Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK-2014 у намінацыі "Грамадсказначныя праекты" з працай "Вялікі і магутны клуб - вялікая і магутная мова", так што выбар заўзятараў цалкам лагічны. 

Наогул, калі казаць аб мінскім Тарпеда, то для клуба 2-й лігі яны надзвычай годна прадстаўляюць беларускую мову і гэта не было не заўважана як заўзятарамі ў апытанні, так і ў рэйтынгу «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі-2014», дзе Тарпеда Мінск атрымаў 1-е месца. Добры прыклад для клубаў Вышэйшай лігі як трэба выкарыстоўваць нацыянальную мову ў нацыянальным чэмпіянаце.

Трэцяе месца ў апытанні заўзятараў атрымала мазырская Славія, якая набрала 403 галасы ці 22,5% (у рэйтынгу «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі-2014» 4-е месца сярод футбольных клубаў)

Чацьвёртым фіналістам была бабруйская Белшына, што ўзяла астатнія 16% ці 286 галасоў (у рэйтынгу «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі-2014» 2-е месца сярод футбольных клубаў)

Як бачым, чатыры найлепшых футбольных клуба па папулярызацыі беларускай мовы супалі як па выбару заўзятараў, так і па выніках рэйтынгу «Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі-2014», што сведчыць аб тым, што любоў і пашана да нацыянальнай мовы не застаецца незаўважанай сярод заўзятараў і фанатаў, для якіх у футбол каманды і гуляюць.

Спадзяюся, у чэмпіянаце 2015 года клубаў, што шануюць і выкарыстоўваюць беларускую мову стане болей, а тыя каманды, што выкарыстоўвалі яе і раней ад мовы не адвернуцца і будуць выкарыстоўваць яе яшчэ больш.

Другие посты блога

2018 ЧАРНАВІК ТОП-150
28 января 2019, 18:40
#случакуслуцку
15 января 2018, 10:05
Все посты