Tribuna/Футбол/Блоги/Все о Граните/Хваля-Тарпеда Менск. Агляд матчу

Хваля-Тарпеда Менск. Агляд матчу

Услед за вышэйшай і першай лігай распачаўся футбольны сезон і ў другім дывізіёне. У матчы першага тура пінская “Хваля” на сваім полі згуляла ўнічыю з мінскім “Тарпеда”.

Автор — Media-Polesye.by
3 мая 2015, 17:49

Нельга сказаць, што гульня насіла дынамічны характар, у цэлым матч праходзіў у даволі-такі павольным руху. Але напрыканцы першага тайма аўтазаводцы стварылі выдатны момант каля варот гаспадароў, і Бажко трапным ударам адправіў мяч у сетку.

Пасля перапынку тэмп гульні амаль не змяніўся, раз-пораз каманды намагаліся прарвацца да варот саперніка, але безвынікова. Аднак апошнія 15  хвілін каманды паказалі на зайздрасць дынамічны і якасны футбол.

“Хваля” таксама не ўпусціла і рэалізавала свой момант: на 77-й хвіліне Валадзько зраўнівае лік і выратоўвае каманду ад паражэння. Пасля забітага гаспадарамі поля гола, абедзве каманды мелі яшчэ шмат добрых момантаў, здавалася, вось-вось мяч трапіць у вароты, але лік на табло застаўся нязменным – 1:1.

Адметнасць гэтай гульні прыдала менавіта мінскае “Тарпеда”. Каманда з’яўляецца адной з самых тытулаваных і найстарэйшых клубаў краіны. Асаблівась гэтай дружыны – у яе адданых прыхільніках, якія нават у самыя цяжкія для каманды хвіліны не пакідаюць яе падтрымліваць.