Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Кубкавая слава мінскага Тарпеда

Кубкавая слава мінскага Тарпеда

Перад заўтрашнім матчам Кубка Беларусі ўзгадалі крыху вялікую аўтазаводскую гісторыю і натхніліся на будучыя перамогі.

Автор — Аўтазаводзец
10 июня 2016, 14:09
Кубкавая слава мінскага Тарпеда

Перад кубкавым матчам, які адбудзецца ўжо заўтра ў Гомелі, хацелася б крыху нагадаць усім нам гісторыю барацьбы мінскага Тарпеда за Кубак краіны.

Як вядома, аўтазаводцы станавіліся ўладальнікамі ганаровага трафея тройчы: у 1947-ым, 1962-ім і 1968-ым. Пры чым трэба абавязкова дадаць, што першыя 2 Кубкі Тарпеда атрымоўвала ў сезонах, у якіх заваёўвала таксама і чэмпіёнства краіны. У 1949-ым, 1950-ым і 1967-ым сталічныя Чорна-Белыя даходзілі да фіналу.

У 1999-ым годзе Тарпеда выйшла ў фінал Кубка РБ, які адбыўся 28.05.2000 і скончыўся, на жаль, з лікам 1:2 на карысць мазырскай “Славіі”. Адзіны гол у браму нашых супернікаў забіў у тым матчы яшчэ зусім малады Сяргей Амельянчук (1:0). І перамога здавалася была так блізка.

Вялікая тарпедаўская гісторыя ўжо бачыла даволі падобнае разгортванне падзеяў, але з іншым вынікам.

Узгадваецца ў гэтай сувязі фінал 1962:

На дадзеным фотаздымку Вы можаце пабачыць брамніка, але не, не Тарпеда, а каманды “Спутнік”, які разводзіць рукамі пасля забітага гола, што і стаў вырашальным у той знакавай сустрэчы.

У выданні аўтазаводцаў тых часоў прэс-служба Тарпеда знайшла і фотаздымак Кубка, атрыманага нашымі футбалістамі:

Перад заўтрашнім матчам хацелася б чарговы раз нагадаць, як футбалістам, гэтак і ўсім прыхільнікам Чорна-Белых, што мы ўсе – Тарпеда і з’яўляемся часткаю вялікага клуба, гісторыя якога памятае шмат бліскучых перамог. Зычым нашай камандзе поспеху ў Гомелі і верым у Тарпеда!

11.06. 2-гі адборачны раўнд Кубка Беларусі па футболе.

ДЮСШ-ДСК ГОМЕЛЬ – ТАРПЕДА МІНСК

г.Гомель. Стадыён СДзЮШАР № 8 Пачатак у 19:00

Першакрыніца: http://tarpeda.org/?p=1150

Другие посты блога

Все посты