Tribuna/Баскетбол/Блоги/оранжевый Беларуси/3 пытанні, над якімі трэба задумацца пасля сустрэчы лідэраў

3 пытанні, над якімі трэба задумацца пасля сустрэчы лідэраў

На мінулым тыдні ў чэмпіянаце Беларусі адбыліся сустрэчы лідэраў: магілеўскага «Барысфену» і меснага «Гродна-93». Абедзве сустрэчы былі напоўнены па-сапраўднаму мужчынскай барацьбой і эмоцыямі, якіх месныя гледачы не бачылі з часоў «Віталюра» і «АЗАА». Кожная з дружын здолела па разу перамагчы, нягледзячы на меркаванне некаторых, што гаспадары знатна мацней і павінны без пытанняў двойчы перамагаць. Ня ўсе так проста было ня толькі для 93-х, але цяжка было і суддзям, якія выдалі ажно 93 персанальныя заўвагі, 6 з якіх кваліфікаваны як тэхнічныя. Гу...

17 января 2017, 19:37
1

На мінулым тыдні ў чэмпіянаце Беларусі адбыліся сустрэчы лідэраў: магілеўскага "Барысфену" і меснага "Гродна-93". Абедзве сустрэчы былі напоўнены па-сапраўднаму мужчынскай барацьбой і эмоцыямі, якіх месныя гледачы не бачылі з часоў "Віталюра" і "АЗАА". Кожная з дружын здолела па разу перамагчы, нягледзячы на меркаванне некаторых, што гаспадары знатна мацней і павінны без пытанняў двойчы перамагаць. Ня ўсе так проста было ня толькі для 93-х, але цяжка было і суддзям, якія выдалі ажно 93 персанальныя заўвагі, 6 з якіх кваліфікаваны як тэхнічныя. Гульні маглі б быць яшчэ цікавейшымі, але па шэрагу прычын каманды былі не ў аптымальных складах. У сувязі з гэтым узнікаюць наступные пытанні.

1. Хто і як назначае суддзяў на гульні?

Сустрэча дзвюх дружын з вершыні турнірнай табліцы павінна была стаць самай цяжкай за першую палову чэмпіяната краіны. Менавіта таму гэтае пытанне неабходна разглядаць пад нумарам адзін. Неабходна было разглядаць яго пад нумарам адзін не пасля гульняў, а як мінімум за пару тураў да гэтых сустрэч. На паперы склад брыгады выглядаў даволі моцна, як неяк усе суддзі не меньш за нацыянальную кацягорыю. Але адзін с тройкі  выпаў з гульні і шмат негатыўных момантаў, якіх магло і не адбыцца, узнікла на пляцоўцы і за яе межамі.

Канешне, казаць што ў паразах ці адных ці другіх павінны “трое ў шэрым” гэта перагіб. Але ўзровень гэтых гульняў на парадак вышэй за ўзровень 95 адсоткаў астатніх на гэтым этапе спаборніцтва і рашэнні ў ей павінны быць ня толькі своечасовымі, безальтэрнатыўнымі і паслядоўнымі, але і не выклікаць ніякіх пытанняў у заўзятарау. Няўпэненасць выклікае памылкі, а жаданне дапамагчы калезе пазбегнуць іх стварае шмат спрэчных момантаў. І вось чарговая дапамога, але той хто фіксуе парушэнне робіць гэта па пачуццям, не займаючы выключна вернай пазіцыі. Гулец не згодзен і вуказвае назадаволеннасць. Цудоўна, калі ты можаш пакараць удзельнікаў тэхнічным фалом і яны, жадаюць гэтага ці не, супакояцца. А калі ланцуг тваіх свісткоў выклікае негадаванне гледачоў? А калі яны больше за табе у два разы? А калі слуг закону адсутнічаюць у зале?

2. Дзеля каго/чаго існуе “Гродна-93” у сучасным выглядзе?

Перад гэтымі гульнямі ў тых, хто цікавіцца беларускім баскетболам, а даклана ўунутранным чэмпіянатам, было адзінае пытанне – ці пайшоў ў плюс “Барысфену” удзел у Балтыйскай лізе. Адказ – так! Склад каманды, у параўнанні з мінулым годам, узмацнілі Малькоў (гулец сборнай) і Малыш (добры 4-5 нумар, легіянер з дакладным кідком з-за дугі). Не гледзячы на тое, што на міжнароднай арэне зусім дрэнна з вынікамі, каманда выконвае асноўную для  сябе задачу – навязаць барацьбу “вечнадругім”.

Так чаму ж тады клуб, які на думку свайго ж кіраўніцтва на галаву мацней за магілеўчан, вымушаны, мякка кажучы, таміцца ў чэмпіянаце студэнцкіх калектываў? Каторы год запар чуем абяцанні навязаць барацьбу  “Цмокам”, але толькі дурань верыць, што з такім падыходам можна перамагчы сталічны калектыў у фармаце серыі да некалькіх перамог…

Навошта трымаць файны стартавы склад, калі бэкап проста прасіжвае свае, магчыма, лепшыя годы? У гэтым годзе назіраецца адпаведны зрух у пазітыўным напрамку. Але маючы два фалаўта ў прайгранай гульні ў нядзелю 93-я не знайшлі ўнутранных рэсурсаў для пералому гульні. Можна казаць, што есць яшчэ траўміраванны Карасевіч, але вялікае пытанне, ці здолен быў Павел схіліць чару вагаў на бок гаспадароў. Дакладна ўзгадаць і адсутасць  у складзе гасцей Камарунаса.

Няўжо так неабходна быць другімі ў крайне? Адмоўцесь ад гэтай мэты і пачніце падрыхтоўваць месных хлопцаў да ўзроўня сборных сваіх гадоў, як гэта робіць жаночая частка клуба “Прынеманне”. Існаванне ў сучасным выглядзе каманды “Гродна-93” гэта якар. Якар для гульцоў, якія перараслі ўзровень чэмпіянату. Для тых, хто вымушаны назіраць гульню сідзячы за спінамі такіх гульцоў. Для трэнера, які можа дазволіць сабе выпусціць 42-гадовага гульца і той выправіць становішча ў гульні супраць саступаюшчага ў магчымасцях суперніка.

Адзінага адказу на пытанне што рабіць няма, але значна менш верагоднасць з’яўлення яшчэ аднаго “Барысфену” у нашым спаборніцтвы, чым яшчэ большае заціранне мяжы паміж прафесыйным і студэнцкім баскетболам. Таму трэба для сябе вырашыць ­­– ці расціммоладзь, ці будзем “вечнадругімі”?

3.Як быць з легіянерамі?

Некаторые з гледачоў жадалі пабачыць на пляцоўцы эфектнага і адначасова эфектыўнага абаронца Вітаўтаса Камарунаса. Аднак коўч гасцей зрабіў свой выбар на карысць вялікіх украінскіх гульцоў і ўладальнік літоўскага пашпарту стаў, прыкладна, 43 ці 44 гледачом выбітных, для нашага часу, гульняў.

Зразумела, што такі ліміт, які есць зараз, гэта, у сваім родзе, абарончы татэм мясцовых каманд ад магчымасцяў “Цмокаў” на трансферным рынку. Але значна лепей глядзець на зарубу Гродна – Магілеў у наймацнейшых складах, ці не так?