Tribuna/Биатлон/Блоги/Winterfell/Сола не здольная адкласцi з расiйскiх прызавых нiбыта з-за паездак з сям'ёй – хаця з ёй можна зладзiць шыкоўны тур на такiя грошы

Сола не здольная адкласцi з расiйскiх прызавых нiбыта з-за паездак з сям'ёй – хаця з ёй можна зладзiць шыкоўны тур на такiя грошы

Хвілінка займальнай матэматыкі.

Блог — Winterfell
Автор — KentYara98
22 ноября 2023, 10:00
Сола не здольная адкласцi з расiйскiх прызавых нiбыта з-за паездак з сям'ёй – хаця з ёй можна зладзiць шыкоўны тур на такiя грошы

18-19 лістапада ў расійскім Ханты-Мансійску прайшоў першы этап Кубка Міжнароднай лігі клубнага біятлона – спаборнiцтва, прыдуманага расiйскiм былым «чэкiстам» Аляксеем Нуждовым, якi няхiла зарабiў у структурах «Газпрама». I ледзь не са сваiх грошай паклаў шыкоўныя прызавыя – пераможцу кожнай гонкі выплачваюць па 1 мільёну расійскіх рублёў (больш за 11 тысяч долараў), сярэбранаму прызёру – 500 тысяч расійскіх рублёў (5,6 тысячы долараў), бронзаваму – 250 тысяч расійскіх рублёў (2,8 тысячы долараў). Для параўнання – за перамогу на этапе Кубка свету ў асабістай гонцы пераможца атрымае 15000 еўра, за другое – 12000, за трэцяе – 9000.

Толькi там – топ-канкурэнцыя, а ў Расii – толькi мясцовыя ды беларускiя спартсмены. Чым апошнiя адразу i скарысталiся – Антон Смольскі i Ганна Сола сiнхронна занялi другое месца ў гонцы з масавым стартам ды перамаглi ў гонцы пераследавання (больш заездаў i не было).

Гэта значыць, сумарна Сола зарабiла амаль 17 тысяч долараў за два днi. Але ж адразу заявiла, што з такой вялiзнай для простага беларуса сумы не зможа нават нешта захаваць для сябе.

«Наконт прызавых, адкласці, хутчэй за ўсё, не атрымаецца, пакуль са мной падарожнічаюць муж і дачка. Гэта ўсё затратна, таму грошы сыдуць на тое, каб мая сям'я была побач», – сказала Сола.

Але няўжо падарожжы па Расіі рэальна з'ядуць усе прызавыя спартсменкі? Iх у гэтым сезоне не так i шмат – цi будуць яшчэ этапы спаборнiцтва Нуждова, увогуле невядома, на «Кубку садружнасцi» запланавана ўсяго тры снежных этапа, адзiн з якiх – у Беларусi. Канешне, ёсць яшчэ этапы Кубку i чэмпiянату Расii, але ў мiнулым сезоне на iх беларускiя бiятланiсты ездзiлi далёка не заўсёды. Ды i самае дарагое ў падарожжах – гэта яўна транспарцiроўка iнвентара самой Солы, за што яна дакладна не плацiць са сваёй кiшэнi, як i за сваi пералёты.

Ну а што муж з дачкой? Дзяцей да двух гадоў у самалёт звычайна пускаюць бясплатна з адным з бацькоў, а рэйс на аднаго з Мiнска ў Ханты-Мансiйск ды назад абыдзецца ў раёне 400 долараў. Што тычыцца жытла, расійскія пошукавыя сэрвісы паказваюць, што адзін з не самых танных гатэляў у Ханты-Мансійску абыдзецца ад 165 долараў да за нумар класа сямейны люкс, з уключаным сняданкам, да 290 за палепшаны люкс. Складана ўявiць, як нiчога не адкласцi з 17 тысяч долараў нават за пяць сямейных паездак на этапы. Дык ячшэ на iх ёсць свае прызавыя – на тым жа «Кубку садружнасцi» за перамогу ў гонцы даюць 3,3 тысячы долараў (i яшчэ дадаткова ад беларускай сiстэмы).

А калi рэдкiя днi без Солы яе сям'я праводзiла б у Мiнску, то на выйграныя Ганнай грошы можна было б адправiцца ў нашмат больш шыкоўны тур. Так, адпачынак у 5-зоркавым гатэлі з ультра ўсё ўключана на траіх на Мальдывах абышоўся б да 9-10 тысяч долараў за 9 дзён, калі паляцець у першых чыслах снежня (можна знайсці і даражэй, але і танней прапановы таксама ёсць, усё залежыць ад вашых пажаданняў).

Такая ж катэгорыя ў Арабскіх Эміратах абышлася б у крыху менш, чым 7000 долараў. Тайланд ёсць верагоднасць знайсці за 5000. Прапановы ў Егіпце стартуюць ад 1400 долараў ЗША.