Все новости

10 лістапада Гуркоў сустрэнецца с заўзятарамі і прадстаўніками СМИ

8 ноября 2017, 17:47
3

Спартыўны клуб «Патрыёт» запрашае прадстаўнікоў СМІ і заўзятараў на сустрэчу з Віталём Гурковым.

Новаспечанаму чэмпіёну свету сярод прафесіяналаў можна будзе з вока на вока задаць любыя пытанні. Таксама кожны зможа сфатаграфавацца з поясам чэмпіёна свету.

Сустрэча распачнецца ў пятніцу 10 лістапада а 18:00 у кавярні «Грай» (Мінск, вул.Інтэрнацыянальная, 33).

Пытанні, прапановы і пажаданні дасылайце на адрас patriotgymminsk@gmail.com.