Все новости

Былы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Мікалайчук: «Усе гады праўлення Лукашэнкі каціліся на старым багажы. У міністэрстве спорту ў нас жа ўсе спецыялісты»

29 сентября 2022, 23:10

Былы трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Мікалайчук расказаў пра сітуацыю ў спорце ў Беларусі.

«Спорт у Беларусі не развіваецца. Усе гады праўлення Лукашэнкі мы каціліся на старым багажы. Гэта былі трэнеры старой закалкі, са сваім досведам, таму што моладзь, як правіла, не затрымлівалася, ад’язджала, у міністэрстве спорту ў нас жа ўсе спецыялісты сядзяць. Яны вырашаюць ці трэба ехаць спартсмену на спаборніцтвы. Tрэнер у залі працуе, а вырашае, хто паедзе на спаборніцтвы не трэнер, а чыноўнік», – расказаў ён.