Все новости

Экс-трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Мікалайчук: «Мне прапанавалі адклікаць подпіс за сумленныя выбары з пагрозай не працягнуць кантракт»

30 сентября 2022, 16:30

Былы трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Мікалайчук распавёў пра тое, як страціў працу.

«Было дастаткова людзей, якія выказваліся супраць Лукашэнкі, але публічна выступілі толькі адзінкі, і я – сярод іх. Падпісаў ліст спартсменаў за сумленныя выбары, пасля чаго чыноўнікі прапанавалі мне адклікаць свой подпіс, а ў іншым выпадку прыгразілі не працягнуць са мной кантракт. Я адказаў — добра.

Да новага года ў мяне ўжо доўжыўся кантракт, і я хадзіў на працу, але нічога там не рабіў. Спаборніцтваў праз пандэмію не было, і ўсіх спартсменаў заганялі на зборы ў Стайкі ці Раўбічы. Адзінае, што замест працы нас прымушалі ездзіць у Стайкі на суботнікі, каб мы прыбіралі смецце. Потым мне не працягнулі кантракт і я застаўся без працы», – распавёў Мікалайчук.