Все новости

Стваральнік Symbal.by Павел Белавус: «Зараз галоўная задача – заахвоціць беларусаў, каб яны прыйшлі на футбол. Не па загоне, а прыйшлі самі»

3 сентября 2018, 21:24
5

Стваральнік «Арт-Сядзібы» і symbal.by Павел Белавус пасля прэзентацы і новай формы зборнай Беларусі пагутарыў с журналістам Tribuna.com пра далейшыя актыўнасці.

– Што плануеце арганізаваць на матчах?

– Там будзе прадстаўлена гэтая фан-атрыбутыка, якую мы распрацавалі. Можа быць, заўтра-паслязаўтра, пасля прэзентацыі, мы нешта прыдумаем – пакуль нічога канкрэтнага. Зараз галоўная задача – заахвоціць беларусаў, каб яны прыйшлі на футбол, падтрымалі зборную і восьмага чысла былі на «Дынама». Не па загоне, а прыйшлі самі.

– Як лічыце, зараз футбольны асяродак згуртаваны вакол зборнай?

– Мне цяжка казаць. Зараз вяртаецца «Дынама». У футбольнай атрыбутыцы мы выкарысталі галоўны вокліч «B-12» у «дынамаўскія» часы – «Толькі наперад!». Для меня гэта класічны заўзятарскі вокліч: калі я прыходзіў на матчы да рэканструкцыі «Дынама», ён заўжды гучаў. Гэта такая «возвраточка» ў «B-12». Можа быць, ў гэтым годзе гэтая супольнасць, якая тады была актыўнай, вернецца, і мы зноў убачым актыўную падтрымку зборнай на стадыёне. Мне здаецца, гэта вельмі важна: не будзе падтрымкі – зразумела, не будзе і выніку. Гэта, вядома, не вельмі ўзаемазвязана. Як я казаў у іншым інтэрв’ю «Трыбуне», футбол – гэта частка патрыятычнага выхавання. Трэба падтрымліваць сваіх, якімі б яны не былі, – сказаў Белавус.