Футбол БАТЭ – Гомель текстовая трансляция

БАТЭ

Борисов
Текущая форма
Гомель

Гомель
Текущая форма
3 : 0
завершен

Беларусь. Высшая лига. 11 тур

13 июня 2018, 18:45

Главный судья Сергей Лобацевич

Помощники судьи Дмитрий Загорельский, Юрий Хомченко

Запасной судья Евгений Ковалев

Видео

 
 

первый тайм второй тайм
  • 93
    Гульня скончана! «БАТЭ» заканамерна перамог з буйным лікам. З самага пачатку гульні барысаўчане ўзялі ініцыятыву да сваіх ног і не адпускалі яе да самага канца. Магло галоў быць больш, але дзве стойкі згулялі за Дудара. «Гомель» у першым тайме агрызаўся і Канатэ меў самы верны момант. У другім тайме гамельчукі зусім «селі" фізічна, а «БАТЭ» не дала ніводнага шансу. Дэбют Аляксея Багі атрымаўся. Фанацкі сектар гаспадароў заладзіў шыкоўны перфоманс з піратэхнікай. Зусім хутка будзе Дынамаўскае дэрбі, заставайцеся на беларускім футболе, а я, Аляксандр Лісоўскі, з Вамі развітваюся. Дзякуй за ўвагу!
    90
    Да асноўнага часу гульні дададзена мінімум тры хвіліны.
    88
    Мухамедава вывелі на ўбойную пазіцыю, Уладзіслаў трапіў у правую штангу, на дабіванні абаронцы здолелі заблакаваць удар і адвесці мяч на кутавы.
    86
    Шрамчанка накруціў Волкава на левым фланзе, скінуў пад удар партнёру, той ад рыкашэта ўляцеў за межы, але ля самай стойкі. Шчарбіцкі быў няздольны адбіць мяч.
    83
    Апошняя замена ў гаспадароў: замест Ігара Стасевіча на поле з'яўляецца Уладзіслаў Мухамедаў. Капітанская павязка перайшла да Станіслава Драгуна.
    79
    «Гомель» проста стаіць. Іваніч меў перспектыўную пазіцыю каля штрафной, прабіў, але крыху міма. Фізічна падселі гульцы з горада над Сожам.
    78
    Другая замена ў гасцей: замест Дзмітрыя Багі на поле выйшаў Ясі Туомінен.
    76
    СІГНЕВІЧ! Метраў з 30 быў магутны стрэл, але толькі штанга. Дудар не дацягваўся да мяча, пашансавала «Гомелю», што не ўляцеў чацвёрты мяч.
    75
    Зноў Стасевіч, зноў на правым фланзе, прастрэльваў на Багу, але той крыху хутка прабег і не здолеў нават пяткаю скончыць камбінацыю голам.
    68
    ГООООООООООООООООООООООООООООООООЛ! ІВАНІЧ!
    Стасевіч справа закінуў на Сігневіча на левы бок брамніцкай, Мікалай скінуў на чарнагорца і той абсалютна адзін з пяці метраў расстрэліў Дудара. 3:0!
    67
    Трэцяя замена ў «Гомеля» і першая ў «БАТЭ». У гасцей на поле замест Ражкова на поле з'явіўся Філімонаў. У «БАТЭ» замест Скавыша выйшаў Валадзько.
    66
    Шрамчанка пазмагаўся за мяч з Захарам Волкавым, выйшаў пераможцам, і, здавалася, вырываўся адзін на адзін, але суддзя ўбачыў парушэнне.
    62
    Стасевіч накруціў суперніка на правым фланзе і небяспечна прастрэльваў у штрафную, а абаронцы справіліся з прастрэлам.
    61
    Другая замена ў «Гомеля». Замест Канатэ на поле выходзіць Раман Волкаў. Два гульца з адным прозвішчам на поле адначасова.
    59
    Не змяняецца малюнак гульні пасля перапынка. «БАТЭ» больш атакуе, «Гомель» нічога небяспечнага прыдумаць у атацы не можа.
    55
    Першая замена ў гульне, яна ў гасцей: замест Даа на поле з'яўляецца Жосткін.
    52
    Іваніч адпасаваў на права на Стасевіча, той прастрэльваў у цэнтр штрафной на Сігневіча, але Дудар забраў мяч у рукі.
    48
    Навес з левага боку Канатэ не здолеў добра апрацаваць, каб завяршыць голам. Паспелі абаронцы накрыць івуарыйца, але пры правільнай апрацоўцы момант быў бы небяспечны.
    46
    Другі тайм распачаўся!
    45
    Сяргей Лабацэвіч нічога не стаў дадаваць да першага тайма. «БАТЭ» меў больш тэрытарыяльнай перавагі і рэалізаваў свае два моманты. У Філіпавіча пакуль што 1+1. «Гомель» агрызаўся ў контратаках і толькі вельмі ўпэўненая гульня Шчарбіцкага не дазволіла гасцям размачыць лік на табло. Перапынак, адпачываем!
    45
    СТасевіч навешваў злева з кутавога, галаву падставіў Бага, а мяч пайшоў свячою міма.
    41
    Скавыш адклеіўся ад абаронца, праходзіў правым флангам, прастрэльваў у цэнтр штрафной на Сігневіча, але падстаўленне апошняга прайшло міма.
    39
    ГООООООООООООООООООООООООООЛ! СТАСЕВІЧ! Ізноў галавою. Філіпавіч навешваў з левага фланга, а капітан падставіў галаву і з метраў сямі забівае мяч. Дудар выратаваць сваю каманду не здолеў.
    36
    Пасля другога кутавога Рыас зрывае перспектыўную контратаку «Гомеля» і атрымлівае жоўтую картку.
    35
    Скавыш прабіў з метраў 25. Дудар у прыжку ў правым куце перавёў мяч на кутавы.
    33
    Канатэ меў стоадсоткавы момант. Афрыканец падставіў нагу і мяч з блізкай адлегласці ляцеў у браму, але Шчарбіцкі зрабіў суперсэйв.
    31
    Дальні закід ад цэнтральнага круга на Мікалая Сігневіча, але Айдаў паспеў накрыць нападніка і выбіў мяч на кутавы.
    28
    ГООООООООООООООООООООЛ! Рыас навешваў на Сігневіча з правага фланга, той мяч не дастаў, але да атакі падключыўся Філіпавіч які з блізкай адлегласці галавою забіў мяч. 1:0.
    26
    Канатэ добрага пазмагаўся за мяч, адпасаваў налева на Шрамчанка, але Волкаў надзейна згуляў у абароне ў падкаце.
    23
    Пасля паловы тайма «БАТЭ» дзейнічае па-гаспадарску, кантралюе мяч і шмат нагнятае. «Гомель» агрызаецца контратакамі, праз навесы. Шчарбіцкі пакуль спраўляецца.
    20
    Фол на Іванічы з левага боку штрафной метрах у 22 да брамы. Стасевіч класна прабіў, але мяч прайшоў крыху вышэй за браму. Небяспечна!
    19
    Цярэшчанка двойчы накруціў Філіпавіча ўжо на правым фланзе гасцей. Шчарбіцкі выбівае мяч з галавы Канатэ.
    13
    Іваніч перапасоўвася з Сігневічам на мяжы штрафной «Гомеля», абаронцы справіліся і ў контратацы Даа прыгожа прайшоў суперніка, адпасаваў на Шрамчанка, але перадача апошняга адрасата не знайшла ў штрафной гаспадароў.
    12
    Стасевіч прыгожа абыграў двух абаронцаў гасцей, пасля паспрабаваў фінціць жругі раз, але на гэты раз не атрымалася абыграць супернікаў і капітан «БАТЭ» упусціў мяч за ліцавую лінію.
    10
    Першая асэнсаваная атака «Гомеля». Цярэшчанка з левага боку штрафной падпрацаваў сабе мяч, нанес стрэл, але недакладна. Абмяняліся каманды стрэламі.
    9
    Сігневіч пазмагаўся за мяч у метрах 27 ад брамы «Гомеля», мяч адляцеў на Скавыша, тойпрабіў без апрацоўкі — вышэй.
    6
    Зноў атакуе «БАТЭ». Скавыш навешваў на Сігневіча, але Дудар кулакамі адвёў пагрозу і выбіў мяч. Ініцыятыва цалкам за гаспадарамі. «Гомель» абараняецца без мяча.
    4
    Іваніч перамясціўся на правы бок, навешваў у штрафную гасцей. абаронцы адвялі пагрозу і капітан «Гомеля» — Айдаў — запусціў вялікую свячу і выбіў мяч за межы поля.
    3
    Фанацкі сектар гаспадароў падрыхтаваў яскравы перфоманс з надпісам «Дзень гневу». Гульня з'яўляецца прынцыповай для фанатаў абедзьвюх каманд.
    2
    «БАТЭ» па-гаспадарску прыбраў мяч да сваіх ног і спрабуе атакаваць левым флангам. Там актыўнічае Мірка Іваніч. Але да пагрозы брамы Дудара пакуль атакі не прывялі.
    1
    Гульня распачался, «БАТЭ» пачынае.
    Абедзьве каманды ўжо паспелі змяніць рулявых. Аляксей Бага замяніў Алега Дулуба і ў яго сёння першая гульня ў якасці галоўнага трэнера «БАТЭ». «Гомель» пакуль не адшукаў новага рулявога, а пад кіраўніцтвам Аляксея Мяркулава каманда з Сожа здабыла першую перамогу ў чэмпіянаце. Гульня абяцае быць непрадказальнай і цікавай. Гучыць гімн Беларусі, каманды на поле!
    Запасныя. «БАТЭ»: Чычкан, Васілевіч, Туомінен, Шкурдзюк, Валадзько, малькевіч, Мухамедаў.
    «Гомель»: Кавалёў, Штыгель, Конан, Філімонаў, Цяслюк, Волкаў, Жосткін.
    Галоўныя трэнеры камандаў: Аляксей Бага ў гаспадароў і выконвае абавязкі Аляксей Мяркулаў у «Гомеля».
    Судзіць гульню Сяргей Лабацэвіч, дапамагаюць Дзмітры Загарэльскі і Юры Хомчанка.
    «Гомель»: Дудар, Каршакевіч, Айдаў, Юдзянкоў, Капар, Бацішчаў, Даа, Канатэ, Цярэшчанка, Шрамчанка, Ражкоў.
    Стартавыя склады камандаў. «БАТЭ»: Шчарбіцкі, Філіпавіч, Яблонскі, Іваніч, Сігневіч, Скавыш, Рыас, Драгун, Стасевіч (к), Волкаў, Бага.
    Гульні паміж дадзенымі камандамі адзначаліся адным з самых бескампрамісным супрацьстаяннем беларускага футбола. Ці пабачым мы сёння яскравы футбол, шмат забітых мячоў і процьму галявых момантаў з абедзьвух бакоў? Адказ ужо ў наступныя 90 хвілін.
    Добры вечар усім аматарам беларускага футбола. Сёння, у 11-м туры паміж сабою сустракаюцца барысаўскі «БАТЭ» і «Гомель». З Вамі Аляксандр Лісоўскі і я буду дапамагаць назіраць гэтую прынцыповую гульню.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
    Комментирует Aliaksandr Lisouski
  • 91
    Конец матча.
    83
    Замена. Стасевич уходит. Вместо него выходит на поле Мухамедов.
    78
    Замена. Бага уходит. Вместо него выходит на поле Туоминен.
    68
    Голевую передачу отдал Сигневич.
    68
    Гол! Мяч забил Иванич.
    67
    Замена. Рожков уходит. Вместо него выходит на поле Филимонов.
    67
    Замена. Скавыш уходит. Вместо него выходит на поле Володько.
    61
    Замена. Конате уходит. Вместо него выходит на поле Роман Волков.
    55
    Замена. Дао уходит. Вместо него выходит на поле Жесткин.
    46
    Начало второго тайма.
    46
    Перерыв.
    38
    Голевую передачу отдал Филипович.
    38
    Гол! Мяч забил Стасевич.
    36
    ЖК. Риос получает желтую карточку.
    28
    Голевую передачу отдал Риос.
    28
    Гол! Мяч забил Филипович.
    1
    Начало первого тайма.
    Гомель: Конате, Дао, Юденков, Шрамченко, Рожков, Батищев, Терещенко, Каршакевич, Капор, Айдов, Дударь.
    Запасные: Теслюк, Штыгель, Конан, Ковалев.
    БАТЭ: Скавыш, Сигневич, Яблонский, Стасевич, Иванич, Драгун, Бага, Филипович, Риос, Волков, Щербицкий.
    В запасе остались: Шкурдюк, Малькевич, Василевич, Чичкан.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции




Чат

Сюда еще никто не добрался. Оставьте свое мнение о матче первым!
Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции

Новости команд

О матче БАТЭ - Гомель

В прошедшем матче в рамках турнира Беларусь. Высшая лига (11 тур) состоялась встреча команд БАТЭ - Гомель в городе Борисов (Беларусь) на стадионе Борисов-Арена (вместимость - 13400) со счетом 3 : 0.

Как прошел матч, смотрите в текстовой трансляции БАТЭ - Гомель на Tribuna.com