App StoreЗагрузите вGoogle PlayДоступно в
Беларусь. Высшая лига - logo
BLRБеларусь. Высшая лига6 тур

Шахтер Солигорск - Рух Брест: обзор матча 25 апреля 2021, 14:45

Завершен
4 1
Рух Брест - logo
Рух Брест

О матче

Стадион: Шахтер
Посещаемость: 1022
Главный судья: Алексей Кульбаков
Помощники судьи: Сергей Теслюк, Дмитрий Жук
Резервный судья: Алексей Шипица

Личные встречи

Последние 2 игры
1 Победа
1 Ничья
0 Побед
Беларусь. Высшая лига. 22.11.2020
Рух Брест
1 2
Шахтер Солигорск
Беларусь. Высшая лига. 21.06.2020
Шахтер Солигорск
1 1
Рух Брест

Кто победит?

Новости команд

ВСЕШахтер СолигорскРух Брест

Статистика матча

Шахтер Солигорск - logo
Рух Брест - logo
Владение мячом
43%
57%
Удары по воротам
5
5
Удары в створ
5
5
Удары мимо
0
0
Фолы
9
8
Угловые удары
3
3
Штрафные удары
8
9
Вне игры
0
0
Показать больше

Трансляция Шахтер Солигорск - Рух Брест

События матчаТекстовая трансляция
Шахтер Солигорск - logo
Матч окончен
Замена
Шевченко Макаренко
90’
+1’
86’
Гол! Савицкий
С пенальти
Замена
Кендыш Сотников
85’
Замена
Дарбо Океухи
83’
Замена
Стасевич Бегунов
81’
80’
Замена
Рахманов Вильям
Желтая карточка
Корзун
77’
72’
Замена
Лаптев Садовский
Гол! Шевченко
67’
65’
Замена
Йович Черноок
65’
Замена
Диалло Савицкий
Замена
Ахмеди Подстрелов
49’
2тайм
Перерыв
Гол! Дарбо
22’
Гол! Дарбо
14’
Шахтер Солигорск
Гутор - Антич, Филипенко, Сачивко, Шевченко - Ахмеди, Кендыш, Корзун, Стасевич, Сзоке - Дарбо
Запасные: Белов, Черник, Бегунов, Хадаркевич, Макаренко, Океухи, Подстрелов, Сотников, Дебелко
1тайм
Рух Брест
Павлюченко - Кики, Печенин, Рахманов, Юзепчук - Гречихо, Йович, Концевой - Диалло, Лаптев, Шевченко
Запасные: Нечаев, Вильям, Вегеря, Черноок, Савицкий, Никифоренко, Мироевский, Петренко, Садовский, Бакай
Рух Брест - logo
94'
На сёння ў нас усё. Не пакідайце нас: беларускі футбол – яшчэ здольны прынесці нам асалоды. А пакуль развітаемся. Да сустрэчы на стадыёнах!
94'
За кошт чаго «Рух» сёння збіраўся перамагаць? Незразумела. «Шахцёр» проста не пакінуў шанцаў сваім супернікам. Моцныя флангі і паўфлангі – адна з галоўных адметнасцяў салігорцаў на старце сезону, але берасцейцы не паказалі, як збіраліся іх нейтралізоўваць. Ну, а пра Дарба нешта казаць залішне – дастаткова зірнуць на пратакол.
94'
Свісток Аляксея Кульбакова скончыў гульню! 4:1, пераканаўчая перамога «Шахцёра»!
91'
Замена лімітчыкаў. Макаранка выйшаў замест Глеба Шаўчэнкі.
90'
Тры хвіліны звыш асноўнага часу згуляюць каманды.
87'
1:4! Савіцкі будзённа накіраваў мяч у левы ад сябе кут – Гутар скочыў у правы.
86'
Шанец для берасцейцаў! Савіцкі зарабіў пенальці.
85'
Сотнікаў замяніў Кендыша.
84'
ФУХ! ЯК НЕ ПАШЧАСЦІЛА «РУХУ»! Спачатку Кікі стрэліў галавой – Гутар выцягнуў мяч, але той патрапіў ў слупок брамы і адскочыў да Савіцкага. Павел паспрабаваў ударыць двойчы, але нічога не атрымалася.
83'
Дарба сыходзіць з поля пад гучны пляскат далоняў. Акеухі зойме ягонае месца.
81'
Стасевіч сыходзіць адпачываць. А на полі з'явіўся Раман Бегуноў.
80'
Уільям выйшаў замест Рахманава.
77'
4:0! Усё жё такі ёсць хет-трык ад Дарба! Грэчыха абрэзаўся ў цэнтры поля –, а Дарба перахапіў мяч і ўцёк сам-насам з Паўлючэнкам. Пераможцам з гэтай дуэлі выйшаў гамбіец.
77'
Корзун атрымлівае папярэджанне.
76'
Усё па-ранейшаму (і мы цяпер не пра тры чарапахі, якія цягнуць зямлю): невядома, што сёння можа перашкодзіць перамозе «Шахцёра».
72'
Лапцеў саступіў месца Садоўскаму.
67'
3:0! Шаўчэнка пакуль так і не адзначыўся асістам, затое забіў! А галявая перадача на рахунку Дарба. Гамбіец перавёў мяч управа. А там быў адкрыты Шаўчэнка, які ўдала скарыстаўся вольнай прасторай, прасунуўся ўлева і моцна стрэліў у далёкі кут.
65'
Падвоеная ракіроўка ад «Руха». Савіцкі выйшаў замест Дыяла, а Чарнавок замяніў Ёвіча.
63'
«Шахцёр» працягвае ўпэўнена крочыць да трэцяга гола. Зноў Шаўчэнка закідваў з правага паўфлангу, а біў галавой гэтым разам Кендыш – небяспечна, але недакладна.
58'
Дыяла у гаспадарскай штрафной вырашыў паказаць свае акторскія здольнасці. Аляксей Кульбакоў не адрэагаваў – пакуль без пенальці.
55'
Хет-трык здолеў уцячы ад Дарба. Шаўчэнка навесіў, а гамбіец паспрабаваў ударыць галавой, але троху не дацягнуўся да мяча. А засталося толькі накіраваць яго ў браму.
52'
Лапцеў прымусіў папрацаваць Гутара. Але на небяспеку то непадобна.
49'
Падстрэлаў замяніў Ахмядзі.
48'
Ахмядзі атрымаў пашкоджанне. Паўабаронца сам выйшаў за межы поля, але вярнуцца на яго сёння ён ужо не здолее.
46'
Футбалісты зноў на газоне. Пачынаем другі тайм!
45'
Ніякіх пытанняў. «Рух» за першы тайм не здолеў арганізаваць нічога, што прымусіла хаця б трошку пахвалявацца Аляксандра Гутара. Па хуткасцях часам здавалася, што супраць берасцейцаў гуляюць хлопцы з іншай планеты. Ну і Дарба робіць сваю справу.
45'
Стрэл Рахманава, які прыняла на сябе салігорская сценка, скончыў першы тайм. 2:0, «Шахцёр» упэўнена крочыць да чарговай перамогі.
45'
Неблагі штрафны зарабіла каманда Альшэўскага. Можа, цяпер?
45'
Дзве хвіліны дадалі да першага тайма. Ці здолее «Рух» стварыць нейкую небяспеку?
40'
Супакоілася гульня. «Рух» спрабуе арганізаваць пазіцыйныя атакі, але пакуль усё абмяжоўваецца закідамі ў штрафную.
35'
Канцавы ўцёк у хуткую атаку і мог скончыць яе плённа для сваёй каманды, але паўабаронцы хапіла толькі на кволы стрэл – Гутар лёгка даў рады.
32'
Каб вы разумелі. Анціч ужо прасоўваецца ледзь не на іншы фланг, а Сачыўка гуляе вышэй за нападнікаў «Руха».
28'
А «Шахцёр» не спыняецца. Здаецца, «Рух» проста не можа гуляць на такой хуткасці. Ці усё ж такі пераключаць рэжым?
23'
2:0!!! Так, забіў менавіта той, каго вы цяпер згадалі. І зноў дапамог няўдалы ўдар. Сачыўка пасля падачы кутняга хацеў стрэліць, але не патрапіў па мячы. Затое атрымалася ў Дарба, які не пакінуў шанцаў Паўлючэнку. Так і да хет-трыку недалёка.
20'
І вы паглядзіце, Дарба не спыняецца! Зноў сышоў ад Арцёма Рахманава і апынуўся на вольнай прасторы ў штрафной, але гэтым разам небяспекай справа не скончылася.
16'
І зноў Дарба! Гэтым разам прарваўся ў штрафную і стрэліў у блізкую «дзявятку»! Але тут ужо не заспеў Паўлючэнку знянацку.
14'
1:0! Дарба ўвішна карыстаецца нечаканым падарункам! А ўсё было проста: Сзоке стрэліў – спробу заблакавалі, але мяч адскочыў на Дарба – салігорскі форвард не разгубіўся і прабіў Паўла Паўлючэнку.
12'
Апошнім часам менавіта «Рух» кантралюе мяч і спрабуе зладзіць пазіцыйныя атакі. Але «Шахцёр» някепска прэсінгуе і пакуль не дае берасцейцам шмат паветру.
8'
Юзэпчук закінуў мяч у штрафную на адкрытага Дыяло, але Ягор Філіпенка своечасова спыніў гэтую перадачу.
6'
А вось і «Рух» спрабуе нешта арганізаваць на гаспадарскай палове поля. Арцём Канцавы нават стрэліў, але дакладнасцю пахваліцца пакуль не можа.
2'
Стасевіч паспрабаваў прасануцца ўправа і стрэліць у далёкі кут, але ягоны ўдар заблакаваў Шаўчэнка. А магло быць небяспечна для Паўлючэнкі.
1'
Пачынаем!
Галоўны арбітр – Аляксей Кульбакоў. Памочнікі – Дзмітрый Жук, Сяргей Цяслюк. Рэзервовы суддзя – Аляксей Шыпіца.
Вітаю, спадарства! Красавік хутка саступіць месца траўню (хаця надвор'е не жадае з гэтым згаджацца), а то значыць, што беларускі футбол ідзе ўжо амаль ва ўсю моц. «Шахцёр» спакваля адрываецца ад супернікаў, але сёння паспаховая серыя «гарнякоў» можа спыніцца. Ва ўсякім разе «Рух» паспрабуе яе не падоўжыць.
Список

Составы

Шахтер Солигорск
Рух Брест

Читать после матча

ВСЕШахтер СолигорскРух Брест

Факты о командах

Рух Брест не проигрывает в 5 последних матчах
Шахтер Солигорск не проигрывает в 5 последних матчах
Шахтер Солигорск побеждает в 5 последних матчах
Больше фактов

Последние матчи

  • Беларусь. Кубок. 21.04.2021
    Шахтер Солигорск
    1 0
    Ислочь
  • Беларусь. Высшая лига. 17.04.2021
    Шахтер Солигорск
    4 1
    Славия Мозырь
  • Беларусь. Высшая лига. 11.04.2021
    Шахтер Солигорск
    3 0
    Сморгонь
  • Беларусь. Кубок. 07.04.2021
    Неман
    2 1
    Шахтер Солигорск
  • Беларусь. Высшая лига. 03.04.2021
    Шахтер Солигорск
    4 0
    Ислочь
  • Беларусь. Высшая лига. 18.04.2021
    Рух Брест
    5 0
    Сморгонь
  • Беларусь. Высшая лига. 10.04.2021
    Ислочь
    0 1
    Рух Брест
  • Беларусь. Высшая лига. 04.04.2021
    Рух Брест
    0 0
    Энергетик-БГУ
  • Беларусь. Высшая лига. 20.03.2021
    Минск
    2 2
    Рух Брест
  • Беларусь. Высшая лига. 13.03.2021
    Рух Брест
    1 1
    Гомель