App StoreЗагрузите вGoogle PlayДоступно в
Беларусь. Высшая лига - logo

БАТЭ - Динамо Брест: обзор матча

О матче

Посещаемость: 3761
Главный судья: Виктор Шимусик
Резервный судья: Сергей Климашевский
В предстоящем матче в рамках турнира Беларусь. Высшая лига (17 тур) пройдет встреча команд БАТЭ - Динамо Брест. Начало встречи запланировано на 25 июля 2021, 17:45. Смотрите текстовую онлайн трансляцию матча БАТЭ - Динамо Брест, делайте ставки и прогнозы на исход матча на Tribuna.com

Беларусь. Высшая лига

Команда И РМ О
2 БАТЭ 30 34 65
6 Динамо Брест 30 0 38

Личные встречи

Последние 20 игр
11 Побед
3 Ничьи
6 Побед
Беларусь. Высшая лига. 20.03.2021
Динамо Брест
0 0
БАТЭ
Беларусь. Кубок. 05.12.2020
БАТЭ
4 2
Динамо Брест
Беларусь. Высшая лига. 26.09.2020
БАТЭ
2 4
Динамо Брест

Кто победит?

Новости команд

ВСЕБАТЭДинамо Брест

Статистика матча

БАТЭ - logo
Динамо Брест - logo
Владение мячом
0%
0%
Удары по воротам
0
0
Удары в створ
0
0
Удары мимо
0
0
Фолы
0
0
Угловые удары
0
0
Штрафные удары
0
0
Вне игры
0
0

Трансляция БАТЭ - Динамо Брест

События матчаТекстовая трансляция
БАТЭ - logo
Матч окончен
90’
Замена
Тихоновский Ануфриев
80’
Замена
Седько Сануси
Замена
Умаров Носко
78’
Замена
Юсов Василевич
76’
73’
Гол! Милютин
70’
Гол! Седько
64’
Замена
Шестюк Шаповал
46’
Замена
Лынько Орешкевич
Замена
Бессмертный Нехайчик
46’
Замена
Волков Карасев
46’
Замена
Супранович Филипович
46’
2тайм
Перерыв
БАТЭ
Чичкан - Бордачев, Филипович, Нечаев, Супранович - Бессмертный, Умаров, Волков, Яблонский - Сигневич, Юсов
Запасные: Дергачев, Кудравец, Филипович, Копитович, Карасев, Нехайчик, Носко, Василевич, Милич
1тайм
Динамо Брест
Степанов - Аффи, Милютин, Слабашевич, Юдчиц - Олехнович, Седько, Тихоновский - Беленький, Лынько, Шестюк
Запасные: Денисенко, Щербо, Усеня, Ясюкевич, Москаленчик, Орешкевич, Шаповал, Ануфриев, Сануси, Журневич
Динамо Брест - logo
90'
Да пабачэння! Добрага настрою і прадуктыўнага панядзелка!
90'
Для БАТЭ фатальным момантам сустрэчы стала выдаленне Сігневіча. Як барысаўцы не спрабавалі адкрыць лік, але адсутнасць аднаго з гульцоў вельмі цяжка замаскаваць. «Дынама» стрэліла дуплетам на 70 і 73 хвілінах, працягнуўшы серыю без параз супраць калектываў з топ-5. Берасцейцы традыцыйна дабавілі ў апошнія хвіліны і атрымалі цалкам заслужаную перамогу.
90'
Сустрэча скончылася! «Дынама» у колькаснай большасці перамагае БАТЭ ў Барысаве 2:0.
90'
Няхайчык трох апанентаў прайшоў, але далека адпусціў мяч. Сцяпанаў у нагах у гульца БАТЭ забірае.
90'
Нячаеў з правага фланга спрабаваў прастрэліць, але абаронца галавой выносіць. Другім тэмпам доўга думаюць барысаўцы і нічога не прыдумваюць. Бардачоў банальна таранам пайшоў на лінію абаронцаў і нават кутнік не зарабіў.
90'
Яблонскі наносіць далекі стрэл, але Мілюцін на лініі штрафной корпусам выносіць мяч.
90'
За кошт далекіх закідаў штосьці спрабуе стварыць Барысаў. Тактыка не працуе, але іншай няма.
90'
Чатыры хвііны дададзены да часу другога тайму.
90'
Ціханоўскі атрымаў мікрапашкоджанне. Мяняе яго аператыўна Ануфрыеў.
88'
Наско з 25 метраў дакладна выцэліў у левы кут. Сцяпанаў робіць нязграбны сэйв, але паспявае забраць мяч з ног Няхайчыка і выправіць памылку.
87'
Спрабуюць гаспадары распачаць атаку, але мяч ходзіць у сваей зоне паміж абаронцамі. Нічога не атрымоўваецца ў БАТЭ..
85'
Ад правага кутніка Карасеў. Здавалася, мог біць Бардачоў галавой, але неяк нязграбна атрымалася. Абаронца перехапіў і вынес у поле.
84'
Крос за кросам з флангаў ідзе ад барысаўцаў. Пакуль Слабашэвіч і Аффі ўсе здымаюць з галоў Васілевіча і Няхайчыка.
83'
Наско спрабаваў праз цэнтр абароны аддаць на Няхайчыка. Аффі слупом стаіць на межы штрафной і перахапляе мяч.
81'
Катастрафічна абараняецца БАТЭ. Пасля кутніка нешта незразумелае робіць Якаў Філіпавіч, галавой пасуючы пад удар Мілюціну. Расіянін моцна б'е ў правую дзевятку, але Чычкан на месцы. Кутнік.
80'
Замест Сядзько выходзіць Мухтар Санусі.
80'
Штрафны для Брэста. Беленькі з метраў 25 б'е. Чычкан не рызыкуе і выносіць кулакамі ў бок.
78'
Замест Умарава выходзіць Наско. Апошняя замена ад Жукоўскага.
78'
Адчай. З цэнтра поля ўжо б'е гулец БАТЭ. Недакладна і ніякай небяспекі.
77'
Татальны супакой дэманструюць гульцы «Дынама». Кантралююць мяч і спакойна будуюць пазіцыйную атаку.
76'
Замена ў БАТЭ. Замест Юсава з'явіўся Васілевіч.
75'
Умараў пад гул трыбунаў ляціць па праваму флангу. Кросс не атрымаўся: моцна і за межы поля.
75'
Пакуль нічога не атрымоўваецца ў гаспадароў. У цэнтры поля сустракаюць апанента берасцейца і нічога не даюць зрабіць.
72'
Працягвае «Дынама» атакаваць. Пасля кутніка ад Аляхновіча Мілюцін забівае другі гол! Карасеў дрэнна гуляе на вынасе, а Арэшкевіч акуратна падбірае мяч і коціць пад стрэл Мілюціну. Расіянін нагой з блізкай дыстанцыі трапляе ў левы кут.
70'
Цуд! Сядзько адкрывае лік! Пасля накіду з правага фланга мяч прылятае на вольнага Сядзько. Гулец быў спіной да брамы, але першым дотыкам падкінуў мяч, а другім за паўлету кладзе ў левы кут брамы! Ніякіх шанцаў для Чычкана.
70'
Умараў вырашыў самастойна прайсці ўсю абарону гасцей. На трэцім абаронцы сістэма дала збой.
69'
Юсаў адзначаецца толькі з афсайдамі. Трэцяе палажэнне па-за гульней для ўкраінца.
69'
Умараў ад правай лініі поля са стандарту рабіў накід на левы кут зоны брамніка. Няхайчык галавой спрабаваў адпасаваць на Юсава, але недакладна.
67'
Сядзько амаль з цэнтра поля спрабаваў адразу ў штрафную аддаць на Беленькага. Замоцна. Не паспявае ўкраінец. Ад брамы.
65'
Цікавы наступ Брэста! Сядзько з левага фланга ў цэнтр на Ціханоўскага. Сяргей грудзямі скінуў на Слабашэвіча. Артур б'е з метраў 20 нізам, але паспявае адрэагаваць Чычкан і забраць мяч.
63'
Замест Шасцюка выходзіць Шапавал у гасцей.
63'
Арэшкевіч з правага фланга знаходзіць накідам галаву Шасцюка. Аляксандр б'е галавой з 12 метраў, але трошкі слаба. Чычкан на месцы.
62'
Седзько вельмі разумны пас аддаў на правы кут зоны брамніка. Імгнення не хапае Шасцюку, каб дацягнуцца! Мог адкрываць лік малады форвард Брэста!
60'
Аляхновіч не дае Ўмараву пачаць контратаку. Фол на жоўтую картку ў цэнтры поля.
59'
Трошкі прыйшлося панервавацца Сцяпанаву. Спачатку спатрэбілася апярэдзіць убягаючага Ўмарава. Потым брамнік Брэста нейтралізаваў выхад сам-на-сам ад Юсава, але ўкраінец быў у афсайдзе.
58'
Пасля кутніка атрымаў БАТЭ контратаку на сваю браму. Далекі крос на Седзько на левы паўфланг даходзіць. Мог Сядзько пасаваць на рухаючыхся паралельна Беленькага і Шасцюка, але сам вырашыў біць з 23 метраў і трапіў у абаронцу. Кутнік.
57'
Юсаў зноў спрабуе прайсці Аффі. Зноў не атрымалася, але зарабіў БАТЭ кутнік.
56'
Перспектыўны наступ ад Брэста. Слабашэвіч робіць дрэнны накід з левага флангу. Мяч вылятае за межы поля.
55'
Умараў наносіць моцны стрэл у галаву камусьці з гульцоў у муры!
53'
Занадта жорстка сустракае расіянін Мілюцін Яблонскага ў пяці метрах ад штрафной. Папярэджанне. Кропка для Няхайчыка і Умарава.
53'
Пад апладысменты на 53-й хвіліне атакуе Брэст. Прайшлі цэнтр поля і згубілі мяч.
50'
Юсаў спрабуе зноў штосьці сканструяваць, але зноў непрадуктыўна. Пакуль Аффі ніякіх праблемаў не мае з украінцам.
48'
Контратака ад Брэста. Спрабаваў Сядзько перакінуць Чычкана, але мяч кладзецца зверху на сетку. Чычкан усе кантраляваў.
46'
Навал ад барысаўцаў у стартавыя секунды другой паловы. Няхайчык адразу шукае абвастрэнне.
46'
Другая палова пачалася!
46'
Замест Лынько з'явіўся Арэшкевіч у Брэста.
46'
Адразу тры замены робіць Жукоўскі. Замест Бяссмертнага выходзіць Няхайчык. Супрановіча змяніў Якаў Філіпавіч. Замест Волкава Карасеў.
45'
Першая палова прайшла амаль без момантаў. Адзіны эпізод, у якім аднаму з галкіпераў прыходзілася сур'езна папрацаваць, — гэта стрэл Сядзько. БАТЭ валодаў невялікай перавагай, але выдаленне Сігневіча перавярнула гульню з ног на галаву.
45'
Першая палова скончаная. Пакуль 0:0 на табло і 10 на 11 гульцоў на полі.
45'
Слабашэвіч прастрэліў з левага флангу. Здавалася, мяч трапляе ў руку Волкаву, але Шымусік не рэагуе. Гуляем далей!
45'
Адну хвіліну дадаў Шымусік да часу першай паловы.
44'
Юдчыц з правага флангу зрабіў накід у цэнтр штрафной. Там Шасцюк, але трошкі высока і нязручна ляціць мяч. Б'е малады форвард, але слаба і недакладна.
43'
Умараў прайшоў па леваму флангу, але не змог нармальна прастрэліць. Мяч ляціць за межы поля.
41'
Шасцюк на правы фланг на Юдчыца, але ў футбаліста з Бярозы мяч з нагі зваліўся і трапіў у вонкавы бок сеткі.
40'
Беленькі у зоне дзесяткі вызваліўся ад двух апанентаў і знайшоў Лынько на правым куце штрафной. Лынько зрабіў дрэнны навес. Ад брамы Чычкан.
39'
Бяссмертны на ход Юсаву аддае, але украінец зноў гуляе неэффектыўна! Спрабаваў прайсці Аффі, але афрыканец без усялякіх праблемаў адбірае мяч у штрафной.
38'
Умараў і Беленькі вырашылі пабадацца ля левай броўкі. Украінец фаліў, але гулец з Узбекістана за размовы мог атрымаць картку.
37'
Сядзько тэхнічна абыгрывае апанента на левым фланзе і б'е з правай нагі ад левага кута штрафной. Чычкан у куце забірае мяч.
34'
Добры пас пад удар на Юсава, але форвард не трапляе па мячу і падае на газон! Другім тэмпам Яблонскі высока і недакладна.
33'
Горача ля брамы Брэста. Прастрэл з левага флангу ледзь не скончыўся самастрэлам ад Мілюціна. Пашанцавала на гэта раз.
32'
Умараў са стандарта моцна нікінуў на лінію зоны брамніка. Сцяпанаў кулакамі выносіць практычна ў цэнтр поля.
30'
Забівае Юсаў, але пасля афсайду. Усе пачалося з дрэннага вынасу Сядзько на нагу Яблонскаму. Яўген аддае тонка на Юсава, але за секунду да гэтага Аффі выйшаў наперад і стварыў афсайдную пастку.
29'
Пазіцыйна пачынае атакаваць Брэст. Колькасная перавага змяняе шанцы ў гульні.
27'
Вось гэта ўжо цікава! Сігневіч б'е нагой па галаве Ціханоўскага ў цэнтры поля. Другая жоўтая картка і выдаленне для Сігневіча!
26'
Юсаў зноў губляе момант. Разрэзалі гаспадары абарону апанента, але Юсаў прайграе барацьбу Аффі.
24'
Горача на газоне! Пасля свістку б'е гулец Брэста, але не дае картку Шымусік. Скамейка БАТЭ гучна рэагуе. Непаслядоўныя дзеянні Шымусіка.
22'
Юсаў уваходзіць у штрафную і замест брамы б'е сабе ў руку. Гучыць свісток, але Сігневіч яго не чуе. Б'е Мікалай і атрымоўвае жоўтую картку.
21'
Аляхновіч! Пасля некалькіх рыкашэтаў адлятае мяч на мяжу штрафной, дзе капітан гасцей б'е на сілу. Высока і недакладна.
20'
Умараў уваходзіць у штрафную і валіцца на газон пасля кантакту з Ціханоўскім. Няма там фолу, але і карткі за сімуляцыю няма.
19'
Сігневіч. Атрымаў мяч ля левай броўкі і пачаў слаламны праход праз некалькіх абаронцаў. Здавалася, абыграў Мілюціна, але расіянін выпраўляе памылку і выносіць мяч.
18'
Юсаў — гэта далека не Скавыш. Украінец не можа прыняць мяч на нагу на хуткасці і выпускае за межы поля.
17'
Не вельмі зразумелая гульня ад абаронцаў БАТЭ. Юдчыц па правай броўцы запускае Лынько, які прастэліў. Абаронца гаспадароў, здавалася, выносіць на кутнік, але слаба. Ледзь другім тэмпам Седзько не выводзіць Беленькага на стрэл.
15'
Бяссмертны на вялікай хуткасці пралятае правы фланг. Ледзь не скончылася поле, але паспявае зрабіць накід. Сігневіч на левым куце зоны брамніка тонка галавой скідваў на Юсава, але чытаюць абаронцы. Вынас мяча.
14'
Беленькі на правы кут штрафной, дзе Шасцюк не можа абыграць Супрановіча. Лынько самааддана ідзе ў падкат і не дае барысаўцам пачаць контратаку.
12'
Мог Брэст адкрываць лік. Закід з правага флангу. Слабашэвіч з левай часткі штрафной б'е вельмі высока. Год таму Седзько з гэтай жа кропкі забіваў БАТЭ.
11'
Контратака ад Брэста. Беленькі апярэдзіў абаронцу, але Чычкан выходзіць далека і выбівае ў аут.
11'
Умараў з кутніка шукаў галаву Бардачова, але Максім не змог якасна прыняць мяч.
9'
Ух! Беленькі першым разабраўся на мяжы штрафной. Б'е ў адзін дотык у левый кут. У сантыметрах ад штангі ляціць мяч.
7'
Юсаў спрабуе на хуткасці абыйсці пару цэнтральных абаронцаў. Пакуль ніякага профіту з гэтых падыходаў няма.
7'
Склізкае поле ў Барысаве. Зараз у Умарава нага паехала па траве.
6'
Пасля кутніка б'е галавой Шасцюк у левы кут, але слаба. Паспявае Чычкан перамясціцца.
5'
Гулец гасцей паспрабаваў патурбаваць галкіпера гаспадароў з метраў 35. Мяч рыкашэтам ад абаронцы ўходзіць на кутнік.
3'
За спіны абаронцаў Брэста ляціць мяч. Здавалася, Юсаў выходзіў сам на сам са Сцяпанавым, але не. Вымушаны Юсаў адыходзіць да левага кута штрафной і аддаваць назад на Бяссмертнага. Паспяваюць берасцейцы вярнуцца і адабраць мяч.
2'
Горача ў валоданнях «Дынама». Юсаў на мяжы штрафной спрабаваў знайсці пазіцыю для ўдару. Не даюць біць госці.
2'
Умараў ад кута рабіў накід на блізкую штангу. Там высокі Шасцюк імгненна выносіць. Беленькі спрабаваў пачаць контратаку, але згуляў рукой.
1'
Юсаў прайшоў па правым фланзе. Прастрэліць не далі, але кутнік зарабіў украінец ужо на першай хвіліне.
1'
Гульня пачалася. Адразу Брэст ідзе ў напад.
«Дынама» Брэст:

Сцяпанаў, Юдчыц, Аффі, Мілюцін, Слабашэвіч, Ціханоўскі, Аляхновіч (К), Лынько, Беленькі, Сядзько, Шасцюк.

Запасныя гульцы:
Дзенісенка, Вусеня, Шчэрба, Ясюкевіч, Маскаленчык, Арэшкевіч, Ануфрыеў, Шапавал, Мухтар, Журневіч.
БАТЭ Барысаў:

Чычкан, А.Філіпавіч, Яблонскі (К), С.Волкаў, Умараў, Юсаў, Сігневіч, Нячаеў, Бяссмертны, Бардачоў, Супрановіч.

Запасныя гульцы:
Кудравец, Дзергачоў, Капітавіч, Наско, Карасеў, Міліч, Я.Філіпавіч, Няхайчык, Васілевіч.
Берасцейскае «Дынама» выжывае ва ўмовах абмежаванага фінансавання. Кавальчук спрабуе якасна замяніць Гайдучыка і Івана. У другім тайме нядаўняга паядынку ў Пльзені каманда з Горада над Бугам заставіла вельмі неблагое ўражанне.
Станоўчы вынік дазволіць барысаўцам узначаліць турнірную табліцу, але ў канкурэнтаў з Салігорска ажно на тры гульні менш. Аднак «Шахцеру» у сваіх матчах патрэбна яшчэ перамагчы…
Вітанні! У невялічкай паузе паміж гульнямі еўрапейскіх кубкаў БАТЭ і берасцейскае «Дынама» гуляюць вочную сустрэчу. Абодвум трэнерам патрэбныя турнірныя балы, але грошы за Лігу Канферэнцый не менш важныя. Паглядзім, як каманды прастасаваліся да няпростага графіку.
Список

Составы

БАТЭ
Динамо Брест
БАТЭ
Стартовый состав
Динамо Брест
Стартовый состав

Читать после матча

ВСЕБАТЭДинамо Брест

Факты о командах

БАТЭ – Динамо Брест: БАТЭ не проигрывает в 5 из 7 последних матчей против этого соперника
БАТЭ – Динамо Брест: Динамо Брест не проигрывает в 6 из 8 последних матчей против этого соперника в турнире «Беларусь. Высшая лига»
Динамо Брест не проигрывает в 5 из 7 последних матчей

Последние матчи

  • Лига Конференций. 22.07.2021
    Динамо Батуми
    0 1
    БАТЭ
  • Беларусь. Высшая лига. 16.07.2021
    Слуцк
    3 4
    БАТЭ
  • Беларусь. Высшая лига. 04.07.2021
    Витебск
    0 0
    БАТЭ
  • Беларусь. Высшая лига. 27.06.2021
    БАТЭ
    3 0
    Торпедо-БелАЗ
  • Беларусь. Кубок. 22.06.2021
    Барановичи
    1 6
    БАТЭ
  • Лига Конференций. 22.07.2021
    Виктория Пльзень
    2 1
    Динамо Брест
  • Беларусь. Кубок. 10.07.2021
    Нафтан
    2 2
    Динамо Брест
    Penalty: 4 5
  • Беларусь. Высшая лига. 04.07.2021
    Динамо Брест
    1 1
    Рух Брест
  • Беларусь. Высшая лига. 26.06.2021
    Шахтер Солигорск
    1 1
    Динамо Брест
  • Беларусь. Высшая лига. 18.06.2021
    Динамо Брест
    2 2
    Сморгонь