Все новости

Меліціна Станюта: «Падчас доўгай размовы з дырэктарам АНТ зразумела, што больш не хачу»

7 июля 2020, 20:49
1

Знакамітая гімнастка Меліціна Станюта сказала карэспандэнту «Радыё Свабода», што вырашыла звольніцца «пасьля доўгай размовы з дырэктарам».

«Гэта быў даволі мой выбар, і я хачу падзякаваць тэлеканалу за тыя гады, якія я ў іх працавала. Гэта была мая асабістая рубрыка. Я прыйшла на тэлеканал з гэтай ідэяй у 2017 годзе, а цяпер штодня ёсьць такая спартыўная рубрыка зь іншымі вядоўцамі. Гэта крута, магу ганарыцца, што мая ідэя папулярная».

Чаму вырашыла звольніцца з АНТ? Я марыла пра кар’еру на тэлебачаньні. Мне здавалася, што гэта клясны, прыгожы шлях пасьля спорту. Былі розныя ідэі, як асабістая праграма, але каля спорту. Бо шмат хто ведае спартоўцаў, але каля кожнага спартоўца, каля кожнай перамогі ёсьць і трэнэры, і мэдпэрсанал, ёсьць такія клясныя людзі каля спорту, пра якіх ніхто ня ведае, бо мэдаль толькі адзін.

Я марыла пра тое, каб рабіць нешта як Аліна Кабаева, у якой была праграма, дзе яна сустракалася са спартоўцамі, трэнэрамі і рабіла амаль гадзіннае інтэрвію. Гэта было клясна, бо яна ведала, што такое спорт. Я думала пра гэта, але я зразумела, што больш не хачу. Я яшчэ вагалася, але падчас доўгай размовы з дырэктарам я дакладна зразумела, што я больш не хачу.

Я не кажу: спорт і кропка, я больш нічога не магу. Я з задавальненьнем буду вучыцца. Але зараз я стамілася. Яшчэ і пандэмія, год такі цяжкі. Але што ні робіцца, гэта дзеля нечага трэба. Клясна, калі я працягну працу ў спорце, каля спорту, каб была магчымасьць расказаць яшчэ большай колькасьці гледачоў ці чытачоў пра спорт. Калі не, і калі будзе цікавая прапанова, я з задавальненьнем буду вучыцца.

Мой пост 23 чэрвеня? Я зрабіла тое, што зрабіла. Мяне кранула тое, што адбылося», – сказала Станюта.