Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «У абароне выглядалі нядрэнна»

18 августа 2017, 17:00

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч распавёў пра гульню са «Спартаком»:

- Лік мог быць куды лепшым, але перад намі не стаяла задача абавязкова перамагчы. Мы наўмысна далі магчымасць згуляць усім гандбалістам.

Галоўныя станоўчыя моманты — Арцём Красуцкі здаровы і гатовы гуляць на сваім узроўні, Іван Юркевіч — праявіў сябе как сапраўдны лідар і баец, Вадзім Котаў і Аляксандр Ланін — наша надзея на добрую гульню варатароў у новым сезоне, Іван Кухарэнка — я ўсцешаны, што гэты таленавіты гулец узяўся за розум. У абароне выглядалі нядрэнна, асабліва адзначу разбуральніка-Бабічава.

Мы практыкавалі розныя схемы: 6–0, 5–1, гэта нам спатрэбіцца па ходу сезона.