Все новости

Лінейны «Віцязя» Кавальчук: «З радасцю назіраю за тым, як актыўна клуб выкарыстоўвае родную мову»

24 августа 2017, 15:30

Лінейны «Віцязя» Яўген Кавальчук выказаўся наконт выкарыстання клубам беларускай мовы.

- З радасцю назіраю за тым, як актыўна «Віцязь» выкарыстоўвае родную мову. Беларускамоўныя сацсеткі, афішы, алайн трансляцыі, дыктар і песні ў перапынках — ўсё гэта выклікае ў мяне пачуццё гонару за свой клуб і за сваю краіну.

Лічу, што беларускай мовы павінна быць болей як у гандболе, так і ў штодзённым жыцці. Прыемна, што многія мае аднаклубнікі падзяляюць гэтую думку. На сённяшні дзень «Віцязь» адзіны гандбольны клуб, які надае такую вялікую ўвагу папулярызацыі роднай мовы і гэта робіць нас мацней!