Все новости

Аляксей Мандрык: «Для мяне гульня са СКА стане добрым выклікам»

14 сентября 2017, 16:31

Аляксей Мандрык распавёў пра падрыхтощку да матча са СКА.

- Настрой пасля гульні з «Гомелем» добры. Так, мы прайгралі ўсяго адзін мяч, вельмі крыўдна. Але гэта рабочы мамент. Пастараемся ўзяць рэванш у наступным матчы з гамяльчанамі. 

Добра, што ў нас быў час на тое, как аднавіць фізічныя кандыцыі і лепш падрыхтавацца да СКА. Для мяне гэтая гульня стане добрым выклікам. Мне давядзецца згуляць супраць тых, з кім я трэніраваўся ў сістэме СКА, супраць сваіх сяброў. Да таго ж здзейсніцца мая маленькая мара — згуляю супраць свайго сваяка Івана Броўкі.