Все новости

Вячаслаў Жолудзеў: «Спадзяюся, мы пакажам, што можам даць бой і такім моцным камандам, як СКА»

15 сентября 2017, 09:03

Вячаслаў Жолудзеў падзяліўся думкамі пра суботні матч супраць СКА:

- У сустрэчы з «Гомелем» мы сваімі дзеяннямі на пляцоўцы паказалі, што можам змагацца за чацвертае месца. Па гульні адчувалася, што нам не хапіла перадсезонных спарынгаў. Матч быў змястоўным, але гэтага нам не хапіла. Перанос гульні з «Машэкай»? У любым выпадку нам трэба набіраць ачкі ў супрацьстаяннях з імі. Якая розніца, калі гэта рабіць?

- Для цябе важна, што будзеш гуляць супраць свайго мінулага клуба?

- Я адыграў у СКА два поўных сезона. Кожны год склад каманды пакідаюць лідары, пры гэтым яны ідуць у клубы мацнейшыя за СКА. На змену ім прыходзіць перспектыўная моладзь. Будзе цікава згуляць супраць іх. Даўно не гуляў супраць СКА (усміхаецца). Спадзяюся, мы пакажам, што можам даць бой і такім моцным камандам.