Все новости

Арцём Красуцкі: «Дзве паразы ад прамых канкурэнтаў з мінімальнай розніцай нас моцна раззлавалі

19 октября 2017, 18:28

Правы паўсярэдні «Віцязя» Арцём Красуцкі падвёў вынікі пераможнай гульні з «Машэкам» і распавёў пра сваю траўму.

- Падыйшлі да гульні вельмі сур’ёзна. Было разуменне, што ўжо прыйшоў час. Дзве паразы ад прамых канкурэнтаў за месца ў чацвёрцы з мінімальнай розніцай нас моцна раззлавалі. У гульні атрымалася амаль што ўсё. На кожную перастраенні суперніка нам было чым адказаць.

Нажаль атрымаў пашкоджанне. Два тыдні правяду ў лангеце, стандартная працэдура пры траўмах каленнага суставу. Пасля гэтага можна будзе сказаць штосьці канкрэтнае. З большага адчуваю сябе добра.