Все новости

Глеб Ваявода: «Прайгралі з-за сваіх жа памылак»

12 ноября 2017, 15:58

Капітан «Віцязя» Глеб Ваявода даў адзнаку гульні з «Машэкам» (28–35).

- Матч лічу дрэнным па выніку, але не па гульні. У цэлым выглядалі няблага. Прайгралі з-за сваіх жа памылак. Шмат простых галоў прапусцілі з-за таго, што не паспявалі хутка вярнуцца ў абарону.

Адзначу нашых галкіпераў: на сённяшні дзень гэта самая надзейная пазіцыя ў камандзе. Упэўнены, у Мінску мы возьмем рэванш, для нас гэта справа прынцыпу!