Все новости

Аляксандр Апейкін: «Лічу, што ў беларускім клубе беларуская мова мусіць быць стандартам»

22 декабря 2017, 13:56
1

Дырэктар «Віцязя» Аляксандр Апейкін распавёў пра тое, як каманда пераходзіла на беларускую мову.

- Пытанне пра выкарыстанне мовы мы доўга не абмяркоўвалі. Большасць з нас выказалася за тое, каб нашыя сацсеткі і сайт былі на беларускай мове. Гэта каштоўнасны выбар, тут не можа быць нейкіх кампрамісаў ці выключэнняў.

Дарэчы, шмат хто з нашых калег з іншых беларускіх клубаў казаў, што гэта надта смела, што мы можам згубіць частку аўдыторыі і ператварыцца ў паўмаргінальную структуру, маўляў, беларускую мову ў маркетынгавым сэнсе ніхто не ўспрымае. Мы не толькі нікога не згубілі, але і памножылі колькасць нашых заўзятараў. Тут няма чаго баяцца. Лічу, што ў беларускім клубе беларуская мова мусіць быць стандартам.