Все новости

Якаўлеў з нагоды 2-годдзя SOS BY: «Цяпер я яшчэ больш жадаю змагацца з лукашэнкаўскімі атлетамі, якія працягваюць маўчаць і па ўказцы ківаць галавой»

2 сентября 2022, 14:16

Экс-трэнер гандбольнага «Віцязя» Канстанцін Якаўлеў выказаўся з нагоды двугоддзя з дня заснавання Свабоднага аб’яднання спартсменаў.

–Мае ўспаміны аб SOS BY заўсёды станоўчыя. Гэта было нешта невядомае і хвалюючае, я разумеў, што мы стаім на парозе нечага новага, важнага, сумленнага, а галоўнае – справядлівага! Мне здаецца, няма аналагаў у свеце такому спартыўнаму руху. Адным словам, спартсмены SOS BY сталі не чужымі людзьмі адзін аднаму. Браты і сёстры, сям’я. Мы столькі прайшлі за гэтыя гады, што нам засталося толькі дзяцей пахрысціць.

Нас раскідала жыццё па розных краінах, але мы працягваем падтрымліваць адзін аднаго. Мы спрабуем быць актыўнымі ў барацьбе з рэжымам і лукашэнкаўскімі спартсменамі – хтосьці больш, хтосьці менш. Але мы не здаемся! Скажу, што за гэтыя гады я не астыў, а нават яшчэ больш жадаю працягваць барацьбу супраць нягоднікаў-спартсменаў, якія працягваюць маўчаць і па ўказцы ківаць галавой. Асабліва на фоне вайны ва Украіне. Жадаю, каб яны ведалі, што як раней ужо ніколі не будзе. Павагі да іх ніколі не будзе. Гэтыя спартсмены – ганьба Беларусі. Жадаю ім нічога! – прамовіў Якаўлеў.