Все новости

У знак пратэсту звальняецца калектыў радыё «Сталіца»

19 августа 2020, 17:36
1

У знак пратэсту звальняецца калектыў радыё «Сталіца». Пра гэта карэспандэнту НН расказаў вядучы радыё «Сталіца» Валерый Кандрацьеў.

«З панядзелка супрацоўнікі радыё падтрымалі агульнанацыянальную забастоўку. З самага ранку ў эфір не выйшла ні адна забаўляльная праграма. Толькі навіны спорту і прагноз надвор’я выходзілі цягам дня. У аўторак было сказана, што нас звольняць па артыкуле, на што супрацоўнікі згадзіліся каб іх звольнілі так.

Учора ўвечары ад кіраўніцтва прыйшла прапанова выходзіць у эфір выключна без навін і забаўляльнага кантэнту. Што заўгодна, толькі каб выйшлі і не пра палітыку. Сёння амаль усім калектывам было прынята рашэнне напісаць заявы аб звальненні, што мы і зрабілі», – сказаў Кандрацьеў.

Звальняюцца, паводле яго словаў, 11 чалавек – у тым ліку дырэктар радыёстанцыі, намеснік дырэктара і музычны рэдактар.

Цяпер на «Сталіцы» грае адна музыка з устаўкамі спорту і прагнозам надвор’я.