Все новости

Аляксандра Герасіменя: «Калі на працягу трох тыдняў ты адмаўляесься ад чагосьці, то пасьля гэтага тэрміну залежнасьць цалкам сыходзіць. Я на сабе гэта правярала»

2 апреля 2021, 13:19

Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя ў рамках акцы і «Зборная здаровага ладу жыцьця» супраць алькаголю і тытуню, паведаміла пра час, за які можна пазбавіцца ад шкодных звычак, перадае «Радыё Свабода».

– Ёсьць такі псыхалягічны тэрмін – 21 дзень, калі на працягу трох тыдняў ты адмаўляесься ад чагосьці. Лічыцца, што пасьля гэтага тэрміну залежнасьць цалкам сыходзіць. Я на сабе гэта правярала. Што тычыцца майго досьведу, то павінен быць комплекс – правільнае харчаваньне, фізычная нагрузка і станоўчыя эмоцыі. Я імкнуся гэтага прытрымлівацца, – сказала Герасіменя.