Все новости

З БДУ звольнілі беларускамоўнага выкладчыка фізкультуры Сяргея Моўчана

30 апреля 2022, 18:02

З Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта звольнілі настаўніка фізкультуры Сяргея Моўчана, якія выкладаў на беларускай мове.

«У профілі на сайце ўніверсітэта згадваюцца шматлікія ягоныя ўзнагароды і званні, у тым ліку неаднаразовыя ганаровыя граматы БДУ «за шматгадовую плённую педагагiчную дзейнасць».

Але ў 2022 годзе шляхі выкладчыка і ўніверсітэта разышліся. У фэйсбуку ён напісаў, што прапанавалі два варыянты – ці са сканчэннем кантракта, ці па згодзе бакоў. Ён выбраў другі варыянт», – паведамляе «Наша Ніва»

Нагадаем, што пачатыя пасля выбараў 2020 года чысткі ў БДУ працягваюцца і праз паўтара года. У снежні звольнілі прафесарку філфака Алу Кожынаву, у лютым – прафесарку Наталлю Абрашыну-Жадаеву, у красавіку – выкладчыка факультэта міжнародных адносін Аляксандра Данілевіча.