Все новости

Апейкін пра уваходжанне БФСС у склад Працоўнай группы пры мінспорту Польшы: «Гэта выклікана неабходнасцю разглядаць асобныя кейсы беларускіх і расійскіх атлетаў, якія трапілі пад абмежаванні»

26 мая 2022, 17:05

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартовай салідарнасці пракаментаваў уваходжанне Фонда ў склад адмысловай Працоўнай групы пры Міністэрстве спорту і турызму Польшчы.

«Канешне, мы вітаем такое рашэнне Міністэрства спорту і турызму Польшчы. Да моманту публікацыі міністэрскай пастановы была праведзена даволі вялікія праца, адбыўся шэраг сустрэч і кансультацый з прадстаўнікамі Міністэрства спорту і НАК Польшчы. Стварэнне Працоўнай групы выклікана неабходнасцю разглядаць асобныя кейсы па ўдзелу беларускіх і расійскіх атлетаў, якія трапілі пад агульныя абмежаванні. Спадзяемся, што аналагічныя працоўныя групы хутка будуць створаны і ва ў іншых краінах. Мы над гэтым працуем зараз», – прыводзіць словы Апейкіна БФСС.