Все новости

БФСС пра паездку Недасекава ў Лiтву: «Давайце разам дапаможам яму не марнаваць час у збяднелай Еўропе»

24 августа 2022, 14:40
1

Паводле інфармацыі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, падпісант праўладнага ліста Максім Недасекаў уехаў у Літву.

«Прыхільнік лукашэнкаўскага рэжыму паскардзіўся, што занадта доўга стаяў на мяжы.

Каб у наступны раз пазбегнуць такіх нязручнасцяў, мы б параілі Недасекаву ўвогуле не выязджаць за межы краіны.

Давайце разам дапаможам такому паважанаму атлету не марнаваць час у збяднелай Еўропе.

Калі вы валодаеце інфармацыяй аб тым, якая краіна выдала Недасекаву візу, просім звярнуцца ў наш чат-бот па спасылцы», – паведамляе БФСС.

Пазней інфармацыю пра падарожжа Недасекава ў Вiльнюс пацвердзіў тэлеграм-канал, звязаны з рэжымам Лукашэнкі.

Пасля заявы БФСС Недасекаў, якi паспеў вярнуцца ў Беларусь, запісаў відэа для інстаграм-акаўнта, дзе паказвае вiд з акна кватэры ў Мiнску i кажа: «Прывітанне, хлопцы. Бачыў інфармацыю, што я кудысьцi з’ехаў. Не ведаю. Я дома. Сяджу».