Все новости

Аляксандр Апейкін: «Пакуль частка Украіны будзе акупавана, а з тэрыторыі Беларусі будуць ляцець ракеты, ніякага «разбану» не адбудзецца»

27 августа 2022, 16:29

Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў міжнародны бан спартсменаў з Расіі і Беларусі.

– Міжнародны бан і абмежаванні для спартсменаў з Беларусі і Расіі, канешне так, здымуць калі-небудзь. Гэта лагічна. Але гэта адбудзецца не раней заканчэння вайны, а хутчэй за ўсё праз год-паўтары пасля таго, як усталюецца мір і расейскія войскі пакінуць тэрыторыю Украіны. Вяртанне Беларусі і Расіі ў вялікі спорт будзе магчыма толькі пры гэтым варыянце. Пакуль частка Украіны будзе акупавана, а з тэрыторыі Беларусі будуць ляцець ракеты, ніякага «разбану» не адбудзецца. Гэта трэба проста ўсвядоміць.

На сённяшні дзень ніякіх варыянтаў хуткага сканчэння вайны нават не прадбачыцца. Адзінымі агрэсарамі ў вайне выступаюць Расія і Беларусь. Акрамя жадання Расіі захапіць усю тэрыторыю Украіны ніякіх іншых прычын пачатку і працягу вайны не існавала і не існуе. Па найбольш рэалістычных ацэнках вайна скончыцца бліжэй да 2024 года.

То бок, як я і казаў раней, да першых сур’ёзных спаборніцтваў спартсмены з Беларусі і Расіі, а таксама нацыянальныя каманды, будуць дапушчаны ў асноўным не раней за 2025 год. Магчымым выключэннем будзе допуск спартсменаў з выразнай антываеннай пазіцыяй, – напісаў Апейкін.