Все новости

Святлана Кудзеліч: «Не губляю надзеі на алімпійскі марафон у Парыжы, уся падрыхтоўка накіравана туды»

31 августа 2022, 16:17

Беларуская легкаатлетка, падпісантка ліста за сумленныя выбары і Антываеннай дэкларацыі БФСС, Святлана Кудзеліч пракаментавала перамогу на спаборніцтвах у Алматы, а таксама распавяла аб планах на будучыню.

«Гэта доўгачаканы старт, бо прайшло толькі 11 месяцаў пасля нараджэння сына. Я вельмі хацела сына, але планы былі крыху іншыя: хацелася б прабегчы алімпійскі марафон і толькі потым сыходзіць у дэкрэт. Але выйшла як выйшла, і я вельмі радая, што нягледзячы на тое, што складана і цяжка з дзіцем на руках, усё магчыма. І вось праз 11 месяцаў я вяртаюся ў бег і праводжу ўдалы старт. Натуральна, кайфанула, было нескладана, бег спадабаўся і спадабаліся адчуванні падчас бегу.

Планы зараз грандыёзныя – не губляю надзеі на алімпійскі марафон у Парыжы, уся падрыхтоўка накіравана туды, мэты і амбіцыі таксама высокія. І вельмі спадзяюся на тое, што змагу выступаць на Алімпійскіх гульнях, усе думкі і сілы накіраваны туды», – распавяла Кудзеліч.

Нагадаем, што Кудзеліч перамагла ў паўмарафоне катыгорыі Elite.