Все новости

Дэлегацыя БФСС правяла другую працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША

27 октября 2022, 11:28

25 кастрычніка адбылася другая сустрэча дэлегацыі ўкраінскіх і беларускіх атлетаў з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Бюро па адукацыі і культуры; Бюро па дэмакратыі, правах чалавека і працы; прадстаўнікі Еўрапейскага офісу публічнай дыпламатыі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні эфектыўнасці спартыўных санкцый, пытанні допуску да нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў свабодных спартсменаў, а таксама пытанні падтрымкі атлетаў з Украіны і Беларусі, якія пацярпелі ад вайны і палітычных рэпрэсій.

Дэлегацыя БФСС прадставіла вынікі сваёй працы, агучыла бягучыя выклікі і бліжэйшыя планы. Таксама была прадстаўлена міжнародная Антываенная дэкларацыя спартсменаў і канцэпцыя партрэта сучаснага атлета.