Tribuna/Профиль/Gutsul/Комментарии
Gutsul

Gutsul

Дата регистрации: 8 января 2012 г.

Комментарии пользователя

Gutsul
Змiцер, дзякуй вялiкi за выдатную гульню i шмат пазiтыуных эмоций ад вашай гульнi у Мазыры, мы вас успамiнаем з цяплынёй👍⚽🏆
Gutsul
ответил на комментарий пользователя Madlinx
Славия, подтверди свой статус. Ты сможешь. И сделай это, как всегда, красиво. Нужно брать кубок.
Кожны футбаліст Славіі на вагу золата і нават больш! З матывацыяй павінна быць усё добра. Зараз як ніколі ёсць шанец выйсці ў фінал і заваяваць кубак, даўно так не праходзілі далёка. Спадзяюся, што два апошніх тура было не звычайнай выпадковасцю і зараз хлопцы зробяць усё магчымае і немагчымае на полі!
Gutsul
ответил на комментарий пользователя Забулдыга
Миша Мартынович,эта я Забулдыга.Паслухай.Прыстау к драгуну кавонибудзь са сваих зашчай и скажы каб ен пад страхам смертнай казни ни на полшага ат баблуна ни атхадзиу.Шоб як две сабачки бегали.Панцю пастау.Панцю ни жалка.И дзела у шляпе.Рам папам папам.
Міхал Аляксеевіч без цябе разбярэцца, павер мне, ведаю дакладна. Цябе не шкада, ідзі куды ішоў.
Gutsul
Гэта добра, калі ёсць такі чалавек у структуры клуба, бо чым хутчэй будуць гульцы Славіі аднаўляць сілы, тым свяжэйшымі і функцыянальна лепш будуць дзейнічаць на полі. У Англіі шмат часу прысвячаюць аднаўленню, ёсць спецыяльныя массажныя кабінэты, кабінэты фізіатэрапіі, мануальнай тэрапіі, трэнажоры, медычныя прыстасаванні. Другая справа чаму нашыя гульцы звяртаюцца да калегі за дапамогай, што робіць наш мед.персанал. у гэты час
Gutsul
Гэта добра, калі ёсць такі чалавек у структуры клуба, бо чым хутчэй будуць гульцы Славіі аднаўляць сілы, тым свяжэйшымі і функцыянальна лепш будуць дзейнічаць на полі. У Англіі шмат часу прысвячаюць аднаўленню, ёсць спецыяльныя кабінэты фізіатэрапіі, трэнажоры, медычныя прыборы і прыстасаванні. Другая справа чаму нашыя гульцы звяртаюцца да калегі за дапамогай, што робіць наш мед.персанал. у гэты час.
Gutsul
У паўабароне ён куды цікавей гуляў, магчыма і нападаючым харошага узроўню быў бы. Хаця чаму быў, усё яшчэ магчыма. Нажаль з-за недахопу абаронцаў пачалі ставіць ніжэй.
Gutsul
Сябры, keep calm and support FC Slaviya Mozyr!!!! Не ліце бруд на каманду. Адзін матч праігралі і усё, панеслася. "Праіграць адну бітву - гэта не значыць праіграць вайну!" Шкада што прыходзіцца вучыцца на сваіх памылках, але усё будзе добра, трэба верыць і старацца выправіцца. Мы з вамі хлапцы, не сумаваць і не вешаць нос. Толькі наперад!
Gutsul
Макс Слюсар можа гуляць лепей, у яго яшчэ шмат патанцыялу. Не хапае крыху крэатыву, хітрынкі ў атацы, таксама дакладнасці пры прабіцці па варотах.
Gutsul
Трэба патрэнiць паскарэннi, гульню ў адзiн дотык, дыяганальныя перадачы з фланга на фланг, прастрэлы на ход, дакладнасць удараў, моц удараў, сустракаць супернiка вышэй i блiжэй да цэнтру поля ствараючы штучны афсайд, да i ад сваiх варот адсунем гульню. Нiкога не бойцеся, не такiя ў нас моцныя каманды  ў чэмпе, каб жацца да сваiх варот усе раўныя . Гульцам трэба прывiваць ПСIХАЛОГIЮ ПЕРАМОЖЦАЎ, ПАСМЯЛЕЙ У АТАЦЫ гуляць "першым нумарам"! З прыходам легаў не бачу еднасцi ў камандзе, як гэта было ў першай лiзе. Магчыма звазiць усiх разам на якуюсьцi акцыю, напрыклад у дом прэстарэлых, у прытулак для бяздомных жывёл, цi ў царкву. Такiя рэчы павiнны згуртаваць каманду! Прыйшоў час даваць добрыя вынiкi. Верым у вас хлопцы. Разам i назаўжды!
Gutsul
Шаўчэнку i Мельнiкава месцамi памяняць, у Глеба удар плотны, да i ўвогуле маладзейшых бягункоў наперад трэба. Легi пакуль не ўражваюць.