Все новости

Экс-вясляр Масяйкоў: «На мой погляд, лепш увогуле не выступаць на Алімпійскіх гульнях, чым выступаць пад нейтральным сцягам»

26 октября 2022, 17:32

Чэмпіён Алімпійскіх гульняў у веславанні 1992 года, а цяпер дэпутат парламента Беларусі Аляксандр Масяйкоў падзяліўся меркаваннем аб тым, як міжнародны бан паўплывае на беларускае веславанне.

– На вашу думку, адхіленне беларусаў ад міжнародных стартаў моцна паўплывае на беларускае веславанне?

– Веславанне ў Беларусі было, ёсць і будзе. У краіне больш за 40 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Патэнцыял вельмі моцны. Працуюць добрыя трэнеры, алімпійскія чэмпіёны застаюцца і перадаюць свой досвед моладзі. Чаго граху ўтойваць: сусветны спорт сёння – гэта вялікая палітыка. Кожная краіна хоча сябе праславіць. А дзе лепш за ўсё можна паказаць свой чалавечы патэнцыял? На Алімпійскіх гульнях. Мы і ў складзе зборнай СССР, і ў складзе зборнай суверэннай Беларусі паказвалі свой патэнцыял і свае магчымасці. А многія ж не хочуць сумленна спаборнічаць. Вось і атрымліваецца, што нашыя спартсмены з-за чужых рашэнняў застаюцца за бортам. Але нават з самай складанай сітуацыі трэба рабіць высновы, каб станавіцца мацнейшай.

– Ваша алімпійскае «золата» было заваявана пад нейтральным сцягам. Магчыма, нашым спартсменам было прасцей выступаць у нейтральным статусе, чым не выступаць увогуле?

– Я б вельмі хацеў перамагчы пад сваім сцягам. Таму, на мой погляд, лепш увогуле не выступаць, чым выступаць пад нейтральным сцягам. Спартсмен павінен выступаць толькі пад сцягам сваёй краіны. Спартсмен – гэта яго родныя і блізкія, трэнерскі штаб, дзяржава, якая ўкладала сродкі ў яго падрыхтоўку. І выступаць пад нейтральным сцягам, праслаўляючы сваё прозвішча, а аб краіне няхай здагадваюцца, на мой погляд, не вельмі карэктна, – сказаў Масяйкоў.