Tribuna/Футбол/Блоги/Артыкулы Дылетанта/Наш адказ Тоці

Наш адказ Тоці

Мінулы раз мы вам расказвалі пра капітана «Ромы», на гэты раз прыйшла чарга ўзгадаць барысаўскую легенду.

Автор — Пан Дзі Мон
29 сентября 2015, 07:04

Тое што легендарны італьянец Франчэска Тоці не выйдзе ў складзе гасцей у матчы БАТЭ — Рома, усім ужо вядома. Аднак яшчэ адна легенда наўрад ці ў гэты дзень з’явіцца на полі «Барысаў-арэны». І на гэты раз гаворка пойдзе не аб італьянскай, а аб нашай, беларускай.

Ліхтаровіча нельга назваць суперскім гульцом, ён ніколі не хапаў з неба зорак, ніколі не забіваў пента-трыкі і не насіў ашаламляльную прычоску, аднак гэта той чалавек, якога рэальна можна назваць легендай БАТЭ і беларускага футбола.

Дзмітрый Ліхтаровіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў Магілёве. Выхаванец магілёўскага футбола, прафесійную кар’еру пачаў у мясцовым «Дняпры». І ўжо ў 16 гадоў юны Ліхтаровіч дэбютаваў у Вышэйшай Лізе. За 8 сезонаў у «Дняпры» апорнік сыграў 183 гульні, у якіх забіў 12 мячоў, а ў 98-м возьме свой першы клубны тытул — чэмпіёнства Беларусі. Сваёй упэўненай гульнёй у цэнтры Дзмітрый спадабаўся БАТЭ, якія ў 2002 падпісалі з магілёўскім паўбаронцам  кантракт.

І ў першым жа сезоне за барысаўчан Ліхтаровіч становіцца лепшым гульцом чэмпіянату. Упершыню апрануўшы жоўта-сінюю футболку, Ліхтаровіч на доўгія гады стаў сапраўдным сімвалам каманды, рэкардсменам чэмпіянату, сапраўдным лідарам і капітанам. У 2009-м Дзмітрый становіцца лепшым паўабаронцам ЧБ. 6 красавіка 2011 Ліхтаровіч праводзіць 400-ы матч  ў чэмпіянаце Беларусі, што стала рэкордам за ўсю гісторыю нацыянальных першынстваў, а ўжо 24 ліпеня 2013 капітан БАТЭ становіцца лідарам клуба Алейнікава — 613 матчаў! 5 траўня 2014-га Дзмітрый Ліхтаровіч правёў 400-й афіцыйны паядынак у складзе БАТЭ. 82 гульні за БАТЭ ў еўракубках. Неверагодныя лічбы для беларускага чэмпіянату. За зборную  «Дзед» сыграў толькі аднойчы: 7-га лютага 2007 таварыскі матч з Іранам, які скончыўся баявой нічыёй 2-2. Больш чырвоную футболку Ліхтаровіч не апранаў, затое, які год, з задавальненнем носіць жоўта-сінюю.

У апошніх сезонах Ліхтаровіча ў старце з’яўляецца рэдка, усё ж такі 37 гадоў ужо ўзрост для футбаліста. Але затое Дзмітрыя часцей відаць у сацыяльнай дзейнасці клуба. Так у 2014 ён прыняў удзел у дабрачыннай акцыі ад Макдональдс «МакХэпі Дзень», дзе прымерыў «скуру» працаўніка фастфуду. А ў 2015-м Ліхтаровіч разам з аднаклубнікамі прыняў удзелу ў ачыстцы Свіслачы, пасля чаго з шырокай усмешкай раздаваў аўтографы.

Усё сваё спартыўнае жыццё Дзмітрый Ліхтаровіч прысвеціў беларускаму футболу. У 2002 ішлі чуткі пра тое, што «Мюнхен 1860» хацеў быў займець беларускага паўабаронцу, аднак гэта па нейкіх чынніках не здарылася.

10 з 11 чэмпіёнстваў БАТЭ былі заваяваны разам з «Дзедам». Ліхтаровіч гэта не проста капітан БАТЭ, Ліхтаровіч і ёсць БАТЭ. З 426 гульняў у 236 Дзмітрый выходзіў з павязкай капітана. Горыч параз ён падзяляў разам з камандай, а лаўры пераможцы заўсёды аддаваў сваім аднаклубнікам. 

І калі Тоці называюць Імператар, то Ліхтаровіча варта называць Вялікім Вайскаводам, бо ўсе поспехі, якія ёсць у БАТЭ каваліся пад капітанствам «Дзеда».

P.S. Гол у вароты «Эвертана» фанаты БАТЭ запомняць назаўсёды.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Неапошні самурай
19 ноября 2015, 10:06
1
Наш адказ Тоці
29 сентября 2015, 07:04
Все посты