Tribuna/Футбол/Блоги/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Рэал Мадрыд - Барусія Дортмунд. Версія 2.0

Рэал Мадрыд - Барусія Дортмунд. Версія 2.0

Крыху менш чым год таму мадрыдскі Рэал пацярпеў фіаска ў паўфінале Лігі Чэмпіёнаў супраць дортмундскай Барусіі. Лёс звёў гэтыя 2 каманды і ў наступным розыгрышу, але на гэты раз у чвэрцьфінале. Ці адбудзецца рэванш? Паглядзім

Автор — Bayern-fan
2 апреля 2014, 22:37

Але спачатку на Олд Трафард, дзе Манчэсцер Юнайдэд успомніў былыя гады і прапанаваў Баварыі шчыльны прэсінг.

Ужо на першых хвілінах Уэлбек забіў мяч у браму Ноера, але суддзя не залічыў гэты гол, есць меркаванне, што памылкова. Баварыя мела моманты, каб зняць усе пытанні наконт зыходу дуэлі. Шмат стрэлаў было заблакавана абаронцамі МЮ, дзесьці дапамагаў Дэ Хеа, дзесьці баварцы білі міма брамы. Лік адкрыў Неманья Відзіч пасля розыгрышу вуглавога, але хутка Швайнштагер лік зраўняў. Лічу, што зараз Басціян найлепшы гулец у свеце і знаходзіцца ў выдатнай форме. У канцы быў спорны момант з яго выдаленнем. Мяркую, чырвоная карта - памылка рэферы. Была гульня ў мяч, Руні падскокнуў і зваліўся на поле, а іспанскі рэферы паказаў другую жоўтую.

Такім чынам МЮ не страціў шансы на выхад у чвэрцьфінал, але патрэбна як мінімум забіваць 1 гол і не прапускаць. І першае яшчэ магчыма зрабіць, то зрабіць другое ўсім супернікам Баварыі не атрымлівался вельмі даўно. Статыстыка добрая, але Баварыі не час расслабляцца, выхад у паўфінал яшчэ не здабыты, таму адкідваем шапказакідальныя настроі і працаваць-працаваць-працаваць. Непрыемны момант, што ўсе намінальныя апорныя паўабаронцы Мюнхена не згуляюць у матчы ў адказ: Швайнштайгер і Марцінэс праз дыскваліфікацыю, а Алькантара праз пашкоджанне.

Сёння ў гульню ўступае дортмндская Барусія, якая мае вагон траўмаваных + дыскваліфікацыя Роберта Левандоўскі.

Цікава будзе паглядзець, каго Клоп вылучыць на вастрыё атакі.

На першы погляд, шансаў у Барусіі не праглядваецца, але ўзгадайце, як Барусія можа гуляць сэрцам і зразумееце, што для Рэала гэтыя сустрэчы не будуць лёгкай прагулкай.

Поспехаў, Барусія!!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Што не так у Дортмундзе
17 декабря 2014, 16:48
7
1 тур. Пачынаем!
26 августа 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 августа 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 июля 2014, 01:52
Все посты