Tribuna/Футбол/Блоги/Зямля пад белымі крыламі/Самы трэшовы гулец у гісторыі расійскага футбола

Самы трэшовы гулец у гісторыі расійскага футбола

Вы ведаеце гэтага чалавека

Автор — Karchmar
22 апреля 2017, 13:50
Самы трэшовы гулец у гісторыі расійскага футбола

На мінулым тыдні усіх нас абурыла навіна аб чачэнскіх студэнтах, якія падчас футбольнага матчу збілі гульцоў саперніка. І такія паведамленні з горнай рэспублікі мы чуем часта. У спорце на Паўночным Каўказе шмат трэшу, але дваццаць гадоў таму яго было яшчэ больш. 

Аб чалавеку, пра якога пойдзе размова, вы дакладна чулі. Гэта імя расіяне праклінаюць і дагэтуль. Звалі яго Шаміль Басаеў. 

Хто гэта такі наогул?

1992 год, канфлікт у Абхазіі. Атрад добраахвотнікаў з Паўночнага Каўказа на чале з Шамілем Басаевым удзельнічае ў вайне на баку сепаратыстаў. Дарэчы, рыхтавалі іх расійскія спецслужбы. Хутка за баявыя дасягненні Басаеў стаў камандуючым Гагрскім фронтам і атрымаў медаль «Герой Абхазіі». Расійскі генерал Генадзь Трошаў пісаў, што на той вайне Шаміль адрозніваўся «бязсэнсоўнай жорсткасцю» у дачыненні да мясцовага насельніцтва.

У 1993 годзе Басаеў вярнуўся у Чачню, дзе удзельнічаў у змаганні з антыдудаеўскай апазіцыяй. А яшчэ праз год пачалася  Першая чачэнская вайна. Спачатку Басаеў стварыў удалую сістэму абароны Грознага. Пасля камандваў Паўднёвым фронтам. Вядомасць прыйшла да яго ў чэрвені 1995, калі атрад пад яго кіраўніцтвам здейсніў рэйд на горад Будзёнаўск Стаўрапольскага краю. Там баевікі захіпілі лякарню з закладнікамі і патрабавалі ад расійскага камандвання арганізацыю перамоў. 19 чэрвеня расійскі ўрад вымушаны быў аб'явіць перамір'е. А баевікам далі аўтобусы, на якіх тыя з'ехалі ў Чачню. Перад мяжой яны адпусцілі закладнікаў, якіх ўзялі для уласнай бяспекі. У выніку усіх падзей  было забіта 129 чалавек, 415 паранена. А Басаеў стаў героем для чачэнцаў: напярэдадні рэйду яго ўдзельнікаў паспелі адпець згодна з мусульманскімі традыцыямі, але большасць баевікоў вярнуліся дадому. Аб ім нават складалі песні.

Якая сувязь са спортам?

Вельмі слушнае пытанне. У дзяцінстве і юнацтве Басаеў займаўся футболам і нават меў першы разрад у гэтым спорце. Але грозненскі «Церак» добрымі вынікамі ніколі не адрозніваўся. 1994 год клуб сустракаў зоне «Захад» Другой лігі. Але летам ўсе чачэнскія каманды былі адхіленыя ад удзелу ў агульнарасійскіх спаборніцтвах. Вайна скончылася ў 1996. У 1997 Басаеў удзельнічаў у прэзідэнтскіх выбарах у Чачні, але трохі саступіў Аслану Масхадаву. А ўжо ў наступным годзе былы баевік узначаліў Федэрацыю футбола ЧРІ (Чачэнская рэспубліка Ічкерыя - заўв. аўтара). І сам гуляў у грозненскім «Цераку». І кажуць, што атрымлівалася ў яго добра. Ды і для развіцця спорту ён зрабіў шмат. Нават арганізоўваў дзіцяыя футбольныя турніры ў Ічкерыі. Да юных спарстменаў з падарункамі накшталт формы, гадзіннікаў, камп'ютараў завітваў іарданскі баевік Хатаб.

А што зараз?

У 1999-2000 федэральныя сілы вызваліл большую частку тэрыторыі Чачні. У 2001 «Церак» ужо гуляў у Другім дывізіёне ў зоне «Поўдзень». Праз тры гады выйшаў у Прэм'ер-Лігу і выйграў Кубак Расіі. У 2008 годзе каманда пачала гуляць хатнія матчы ў Грозным, а ў 2015 вярнулася на базу ў сталіцы Чачні. Ганаровым прэзідэнтам клуба з'яўляецца Рамзан Кадыраў. А Шаміль Басаеў быў ліквідаваны ў выніку спеаперацыі ФСБ у ліпені 2006 года. І аб тым, што ў «Цераку» калісьці гуляў такі футбаліст не ўзгадвае амаль ніхто.

P.S

У цэнтры гэтага фотаздымку Шаміль Басаеў. Але, напэўна, усе вы знайшлі там яшчэ аднаго вядомага чалавека. Пакуль чачэнскім спортам кіруюць такія людзі, здарэнні, як са студэнтамі на мінулым тыдні, будуць працягвацца. Да пабачэння!

Фота: РИА Новости, Наталья Медведева

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Дзед і яйкі
28 апреля 2020, 08:35
2
Все посты