Tribuna/Футбол/Блоги/Блог імя Лявона Вольскага/Мроя. Краіна крывавых дажджоў

Мроя. Краіна крывавых дажджоў

Песня, напісаная ў 1990 годзе, і актуальная сёння.

16 октября 2015, 16:36
14

Гэта будзе блог аб тых песнях, якія дапамагаюць вам жыць. Я не ведаю, як ён будзе выглядаць. Магчыма, нехта выкласць адну песню, нехта - усю плытку, а нехта ўвогуле заспявае :).

Блог будзе насіць імя Лявона Артуравіча Вольскага. Так атрымалася, что першы запіс у гэты блог будзе аб яго песні. Таму асаблівых варыянтаў і не было. А калі сур'ёзна, дык Вольскі, на маю думку, самы таленавіты музыка незалежнай Беларусі.

Ганаруся, што некалькі разоў давялося быць з Вольскім у одной кампаніі. У жыцці ён зусім непадобны да таго Вольскага, што са сцэны выбівае з натоўпу мільёны ват энергіі. Не вельмі высокі, можна сказаць нават, субтыльны. Гэта зусім не пасуе да вобраза генерала айчыннага року.

У Вольскага добрае пачуццё гумару. Ён чотка троліў на канцэртах Піта Паўлава, калі яны яшчэ гралі разам. А беларусская мова Вольскага - гэта тое, што можна слухаць гадзінамі. Вельмі прыгожа і мілагучна (даруйце маю беларускую мову - недахоп практыкі адбіваецца). Ну, і ён просты, як сякера. Ніякай там зорнасці.

Але, канешне, Вольскі павінен быць галоўнай зоркай і героем Беларусі, а не бадзяцца па нейкіх там барах і пераходах. На жаль, краіне патрэбны іншыя героі. Але ў гэтам ёсць шанец. Здаецца, Вольскі яшчэ не да канца рэалізаваў свой патэнцыял. Калі зменіцца ўлада, а гэта некалі абавязкова адбудзецца, мы ячшэ пачуем некалькі песень, якія пасля будуць спяваць гадоў сто. Няма сумневу, што Вольскі зайгре іх з N.R.M. Магчама, без Піта Паўлава, але з Юрасём Ляўковым і Алезісам Дземідовічам.

Ну, а песня, з якой пачнецца блог - «Краіна крывавых дажджоў». Песня была напісана 25 год таму, але яна пра сённяшнюю Беларусь. І дагэтуль было няёмка, але пасля 83,5 адсоткаў нешта зусім паскудна на душы. А тут яшчэ і зіма падыходзіць са сваёй вечная цемнатой - што раніцай, што вечарам. Трэба усміхнуцца і ісці далей, але не заўсёды атрымліваецца. Тады можна ўзяць гітару і трохі побрынчэць гэткую песню.

Прайшло 25 год. Крывавыя дажджы льюць завесай. Усё так. Але мы переможам.

А якія песні слухаеце зараз вы?

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Blank title. Fix it!
28 марта 2017, 21:15
The Beatles. Let It Be
22 февраля 2016, 13:59
Все посты